04 December 2012

Падведзеныя вынікі працы секцый УЗВ у кастрычніку і лістападзе

У першы дзень зімы адбылася працоўная сустрэча вядучых секцыі УЗВ. Выкладчыкі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад працы ў новым акадэмічным годзе, распавялі пра вынікі і ход працы ў кожнай з секцый.
Вядучыя секцый УЗВ (злева направа): Оля Астроўская (Беларуская мова), Вера Кунцэвіч ("Беларускія вячоркі"), Вікторыя Квасоўка ("Сад мары")



Як вынікае з атрыманых ад вядучых секцый справаздач, за першыя два месяцы працы УЗВ праведзена 127 заняткаў, якія наведваюць больш за 130 чалавек.
Тамара Эльяшэвіч (ангельская мова) і Людміла Карпава (Йога)

Многія з секцый працуюць па аўтарскіх методыках, распрацаваных нашымі выкладчыкамі.
У гэты ж дзень вядучая секцыі йогі Людміла Карпава (на здымку вышэй зправа) правяла таксама для нашых выкладчыкаў  трэнінг па рэлаксацыі. 

Такога кшталту трэнінгі плануецца праводзіць рэгулярна. Наступны з іх адбудзецца ў лютым і будзе прысвечаны метадам навучання дарослых.

Трэнінг для вядучых секцый УЗВ вядзе кіраўніца праграмы Лана Руднік

No comments:

Post a Comment