- Чым для вас з'яўляецца занятак фатаграфiяй? Гэта хобi, магчымасць рэалiзаваць сябе ў якасці мастака, неабходны атрыбут журналiсцкай дзейнасцi цi нешта яшчэ?
- Усяго па-троху.
Фатаграфія для мяне – гэта цэлы сусвет з усёй сваёй шматколернасцю і
шматграннасцю, які хочацца спазнаць, да прыгажосці якога хочацца дакрануцца.
Любімы занятак, у якім я знаходжу самавыяўленне. Гэта спосаб пазнання і
камунікацыі з навакольным светам.
- Я зацікавілася
фатаграфаваннем тады, калі ў мяне з’явіўся мой першы лічбавік. Было гэта ў 2009
годзе. Спачатку лічбавік мне быў патрэбны хутчэй для журналісцкіх мэтаў і
проста для таго, каб захоўваць цікавыя і прыгожыя моманты ў жыцці. Пасля гэта
перарасло ў хобі. Для таго, каб фатаграфаванне стала яшчэ чымсьці большым для
мяне, патрэбны быў штуршок. Ім стала запрашэнне весці гурток па фатаграфіі ва
Універсітэце Залатога Веку. Менавіта з гэтага часу я пачала цікавіцца
фатаграфіяй бульш сур’ёзна, пачала шукаць сябе ў гэтай сферы.
- Якi жанр фатаграфii вам блiжэй за усё?
- У
кожным жанры ёсць свая прыгажосць, унікальнасць, разымінка, таму дастаткова складана
вылучыць, што мне падабаецца больш. Я люблю фатаграфію як жанр жыцця.
- Якi уплыў на вас маюць заняткi са слухачамi УЗВ у плане удасканалення вашага
майстэрства у фатаграфii?
- Мой гурток “Жыццёвы дзённік” дае
мне штуршок рухацца наперад, зведваць новыя гарызонты, удасканальвацца ў
фотамайстэрстве. Па праўдзе, я не лічу сябе прафесіяналам, я пачаткоўца, які
сам яшчэ шмат чаму вучыцца. І УЗВ дапамагае мне ў гэтым, дапамагае
пераадольваць чалавечую ляноту, дапамагае зірнуць на фатаграфію пад рознымі
вугламі, дапамагае развівацца. Я ўдзячна маім навучэнцам, якіх шчыра люблю і
паважаю, за тое, што яны таксама шмат чаму мяне вучаць, і ў плане
прафесіяналізму, і ў плане чалавечых адносінаў. Я вельмі рада, што магу ім
падзякаваць тым, што падзялюся некаторымі ведамі. І я асабліва ганаруся тым,
што мае навучэнцы пасля сканчэння курса могуць рабіць шыкоўныя здымкі, якія
можна адразу аддаваць на выставу! Значыць, я вартая чагосьці і як выкладчык, і
як прафесіянал.
- Ці ёсць фатограф, чые працы для вас, як гарызонт, да якога хацелася б наблiзiцца?
- Я
прытрымліваюся думкі, што не трэба імкнуцца быць падобным на кагосьці, а трэба знайсці
сваю індывідуальнасць. Ёсць вельмі цікавыя працы як у сусветна вядомых і
прызнаных мэтраў фатаграфіі, так і ў пачынаючых фатографаў. Да таго ж трэба
адрозніваць фатографаў, якія займаюцца мастацкай фатаграфіяй, і
фотакарэспандэнтаў. Як у фотамастацтве, так і ў журналістыцы ёсць прафесіяналы,
у якіх ёсць чаму павучыцца. Можна пераймаць натхненне, ідэі, вобразы, але быць
сабой і шукаць СЯБЕ ў фатаграфіі. Быць унікальным нялёгка, але можна да гэтага
імкнуцца.
Фота Вольгі Анціпавай
Фота Вольгі Анціпавай
No comments:
Post a Comment