На працягу тыдня стажыроўку ва "Універсітэце Залатога Веку" праходзілі госці з Брэста, Мінска і Смаргоні. Нашыя стажоры штодня вялі дзённікі, у якіх фіксавалі свае ўражанні ад сустрэч і падзеяў у межах стажыроўкі. Некаторыя вытрымкі з гэтых дзённікаў прапануем вашай увазе.
Вольга Есмановіч, Брэст
Пра Раду УЗВ: Ідэя стварэння Рады падалася мне вельмі добрай і карыснай ідэяй.
Сябры Рады УЗВ пазітыўныя, граматныя, умець слухаць адзін аднаго, прымаць сумесныя рашэнні, прасоўваць карысныя ідэі.
Сябры Рады УЗВ пазітыўныя, граматныя, умець слухаць адзін аднаго, прымаць сумесныя рашэнні, прасоўваць карысныя ідэі.
Пра слухачоў УЗВ: спадабалася, что слухачы на самой справе атрымлівалі задавальненне ад
заняткаў, былі добразычлівымі і адкрытымі.
Поспехаў вам у вашай карыснай і вельмі патрэбнай справе!
Поспехаў вам у вашай карыснай і вельмі патрэбнай справе!
Ірына Богдан, Мінск
Пра сустрэчы з кіраўніцтвам: Згодная з Вітаўтам Руднікам, старшынём праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар”,
што сталых людзей трэба ўключаць у сацыяльныя працэсы.
У час сустрэчы з кіраўніцай праграмы УЗВ Ланай Руднік уразіла, што першых слухачоў УЗВ у 2010 г. было каля 40 чалавек, а цяпер - 140 чалавек!
Значыць, гэта неабходна людзям!
У час сустрэчы з кіраўніцай праграмы УЗВ Ланай Руднік уразіла, што першых слухачоў УЗВ у 2010 г. было каля 40 чалавек, а цяпер - 140 чалавек!
Значыць, гэта неабходна людзям!
Пра беларускую мову: Вельмі ўразіла навокал чуць беларускую мову, што вельмі радуе.
Незаўважна для сябе сама пачала таксама гаварыць, хутчэй (пакуль) ужываць беларускія словы.
Незаўважна для сябе сама пачала таксама гаварыць, хутчэй (пакуль) ужываць беларускія словы.
Пра блог УЗВ: Захапляе энтузіазм рэдактара і ідэйнага натхняльніка. Цешыць
тое, што блог рэгулярна абнаўляецца, папаўняецца, “прырастае” новымі аўтарамі.
Пра заняткі УЗВ: Станоўчы фактар – падтрымка ініцыятыў былых навучэнцаў у пашырэнні
тэматыкі заняткаў. Спадабалася лекцыя Любові Зорынай - глыбокія энцыклапедычныя веды дакладчыка кранаюць душу і натхняюць на далейшае вывучэнне гістарычнай спадчыны роднага краю.
Пра перайманне досведу: Чалавек - істота сацыяльная, яму патрэбны стасункі і гэта дае яму УЗВ. Пераканана, што набыты гарадзенцамі досьвед варты распаўсюджвання і
пераймання.
No comments:
Post a Comment