11 December 2012

Слухачы УЗВ рыхтуюць карнавальныя маскі


Пачатак зімы ва “Універсітэце Залатога Веку” адразу ж напоўніўся чароўным прадчуваннем цудаў зімовых святаў.

3 снежня кіраўнічка секцыі “Мода і стыль” Ірына Новік (на здымку ніжэй) правяла натхняючы і вельмі цікавы майстар-клас па вырабе карнавальных масак.

Ірына прынесла ўзоры розных карнавальных масак, распавяла цікавыя гістарычныя факты, звязаныя з імі. Удзельнікі майстар-класу з задавальненнем прымяралі маскі. І закіпела праца.

Аказалася, аднаго занятку мала, каб стварыць сапраўдную карнавальную маску ад пачатку да канца. Тым не менш, удзельнікі майстар-класу паспелі зрабіць асновы для масак і пакрылі іх грунтоўкай. 

Творчы настрой i натхненне Iрыны перадалася ўсiм удзельнiкам, дзякуючы чаму занятак прайшоў  вельмi цiкава.

Вольга Анціпава
Фота аўтара

No comments:

Post a Comment