20 November 2012

Вольга Анціпава: Я радая новаму навучальнаму году

 Слухачы “Універсітэту Залатога Веку” працягваюць дзяліцца сваімі ўражаннямі ад ўдзелу ў праграме. Чарговы матэрыял на гэтую тэму для нашага блогу мы атрымалі ад Вольгі Анціпавай (на здымку атрымлівае пасведчанне пра сканчэнне мінулага акадэмічнага года).


 "I зноў кастрычнiк. I зноў УЗВ адчынiў дзверы сваiм слухачам. Я рада гэтаму. Рада таму, што ўбачу тых, з кiм пазнаёмiлася у мінулым годзе, i тых, каго ведала раней i сустрэлася ва ўнiверсiтэце. Мне было з iмi лёгка i цiкава.
Але больш за ўсё я радавалася таму, што зноў змагу працягваць заняткi па фота ў гуртку “Жыццёвы дзённiк”.

Наша настаўнiца Вольга Корсун (на здымку ніжэй злева)  уводзiла нас у цудоўны свет фотамастацтва, распавядала пра правiлы, якiя неабходна ведаць, каб фотаздымак быў прыгожым.

Вучыла выпраўляць памылкi i бачыць прыгожае у самых звычайных рэчах. Мы прыносiлi нашыя фотаздымкi на заняткi, абмяркоўвалi iх , вучылiся знаходзiць i выпраўляць недахопы. Вялiкi дзякуй нашай любiмай настаўнiцы Вользе за тое, чаму яна нас навучыла i яшчэ навучыць!

Для мяне вельмі важным стала тое, што мне захацелася не толькi самой здымаць прыгожае, цудоўнае i цiкавае, але паказваць гэта іншым. А гэта зусiм не проста. I зноў трэба вучыцца… I трохi сумна, што справа, якая магла быць галоўнай у жыццi, знайшлася толькi цяпер, калi большая частка жыццёвага шляху ўжо пройдзена...

Але сумаваць няма часу. “Падарожжы ў часе і прасторы”, “Сад мары” – гэта яшчэ две секцыі, у якiх я працавала ў мінулым годзе.
Так, я не памылiлася, менавiта працавала, таму шта супрацоўнiкi аграрнага ўнiверсiтэта на занятках “Саду мары” не толькi распавядалi нам, напрыклад, як правiльна зрабiць прышчэпку яблынi.
Пад iх кiраўнiцтвам мы спрабавалi свае сiлы: на галiнках трэнiравалiся ў прышчэпах. I тое, што заняткi ў гэтым гуртку былi вельмi цiкавымi - заслуга кiраўнiцы гуртка Iрыны Сілюк.
А дзякуючы секцыі “Падарожжы ў часе і прасторы” і яе кiраўнiку Вiктару Кiрэеву мы шмат разоў апыналіся ў нашым Гродна мiнулых гадоў i стагоддзяў, даведвалiся пра знакамiтых землякоў. Яшчэ вельмi шмат чаго добрага можна было напiсаць пра нашы заняткi ў секцыях і агульныя сустрэчы, пра нашых настаўнiкаў – цудоўных людзях i прафесiяналах у сваёй справе. Вялiкi дзякуй iм! Я радая новаму навучальнаму году ў нашым УЗВ і з задавальненнем зноў наведваю заняткi."

Фота Вольгі Анціпавай

No comments:

Post a Comment