11 November 2012

Хто ідзе ва УЗВ

Слухач і сябра Рады УЗВ Іван Буднік напісаў чарговы верш, прысвечаны "Універсітэту Залатога Веку".

Хто Ідзе ва УЗВ



Калі сэрца тваё не стамілась
Ад нялёгкіх жыццёвых дарог
І цікавасць да свету і міласць
Ты ашчадна гадамі бярог;

Калі хто ў жыццёвым цэйтноце
Ад бясконцых няўзгод і трывог
І не хоча марнець у адзіноце
А імкнецца ступіць за парог;

Калі хто электроннае "цуда"
Захацеў у памочнікі ўзяць
Ды брыкаецца гэта паскуда
У інтэрнэт не пускае блукаць;

Як рашыў: еўрапейскія мовы
УЗВ дапаможа спазнаць
Каб круізы без візаў, умоваў
У Еўропу свабодна здзяйсняць;

Іх шляхі ва ЎЗВ пралягаюць
Дзе як добрых чаканых гасцей
Руднік Вітаўт і Лана вітаюць,
Просяць быць па раскладзе часцей!


На здымку: Іван Буднік чытае свае вершы слухачам "Школы Третьего Возраста" у Санкт-Пецярбурзе

No comments:

Post a Comment