Заняткі ва "Універсітэце Залатога Веку" я наведваю ўжо трэці год. За гэты час я вырасла ў сваіх вачах: набыла новыя знаёмствы, пашырыла кругазор, па-іншаму зірнула на свой узрост.
Наведвала секцыю "Падарожжа ў часе і прасторы" (дзякуючы ёй столькі новага даведалася пра пра родны горад!), пачала вывучаць польскую мову. Агульныя лекцыі таксама неслі новую інфармацыю.
Пачатак гэтага навучальнага года прымусіў мяне пахвалявацца. У канцы верасня я збіралася ад'ехаць з горада больш, чым на месяц, і даведалася, што пададзена вельмі шмат новых заяваў ва УЗВ, гэта азначае - з'явіліся "канкурэнты".
Але, на шчасце, да маіх праблем паставіліся з разуменнем і па вяртанні я знайшла сваё прозвішча ў ліку залічаных у секцыі, якія мяне цікавілі.
Прыняўшы рашэнне, што тры секцыі - гэта занадта, я падумала, што чытаць па-польску я больш-менш навучылася, разумець гэтую мову таксама магу і таму далей займацца польскай мовай не буду.
Зайшла на адзін з заняткаў секцыі развітацца з групай: прынесла фотаздымкі з выпускной вечарыны, турэцкія пачастункі. Ледзь пераступіўшы парог і пачыўшы прывітальныя словы, зразумела, што не змагу пакінуць групу!
У нас выдатная выкладчыца Алена, якая добра ведае свой прадмет, прыгожая, разумная, тактоўная, добрая, заўсёды дасканала рыхтуецца да заняткаў (прыносіць з сабой табліцы, плакаты і г.д.). Думаю, яна б засмуцілася б, калі б я пакінула групу і таму я засталася ў секцыі польскай мовы, тым больш, што многія слухачы сталі маімі сябрамі.
Я шчыра ўдзячная таксама за цікавыя заняткі ў секцыях "Залатое пяро" і "Псіхалогія здароўя". Дзякую таксама кіраўніцтву і актыву праграмы УЗВ за добра наладжаную працу, цікавыя ідэі і ініцыятывы.
Вы вяртаеце нас да актыўнага жыцця і таму кожнае наведванне заняткаў - свята.
Валянціна Звярынская

No comments:
Post a Comment