23 November 2012

Абраная новая Рада УЗВ

У склад Рады, абранай 22 лістапада на справаздачна-выбарчым сходзе слухачоў Праграмы "Універсітэт Залатога Веку", увайшлі сем чалавек.


Выбарам Рады папярэднічала справаздача сябраў папярэдняй Рады, абранай год таму. Старшыня Рады УЗВ Марыя Станіславіч (на здымку ніжэй) распавяла пра асноўныя накірункі працы, поспехі і праблемы, з якімі сутыкнуліся сябры самай першай Рады праграмы.

Затым скарбнік УЗВ Людміла Віннікава прадставіла справаздачу пра тое, як размяркоўваліся сабраныя ў мінулым годзе ўдзельнікамі праграмы дабраахвотныя ахвяраванні.

Пасля прадстаўленых справаздач дзейнасць Рады УЗВ у 2011-2012 гг. была прызнаная здавальняючай.
Такую ацэнку падцвердзілі і выбары новага складу воргана самакіраванн УЗВ. У яго склад былі абраныя 4 з 5 сябраў Рады першага склікання. Маглі б быць і ўсе 5, але сп-р Іван Буднік узяў самаадвод, каб "падрамантаваць здароўе".

Па выніках галасавання ў склад Рады УЗВ былі абраныя Валянціна Корзун, Марыя Станіславіч, Людміла Віннікава, Ларыса Кіркевіч, Юліян Парэмскі, Вольга Шушлакова і Данута Макей (на здымку злева направа).
Старшынёй Рады на новы перыяд адзінагалосна зноў была  абраная Марыя Станіславіч.
Ужо 26 лістапада сябры новай Рады збяруцца на сваё першае паседжанне, на якім размяркуюць абавязкі, а таксама абмяркуюць план сваіх першачарговых дзеянняў.

No comments:

Post a Comment