Падтрымайце наш блог на конкурсе сайтаў, які адбываецца ў межах сёлетняга Фестывалю нефармальнай адукацыі ў Мінску! Для гэтага неабходна перайсці па спасылцы http://festivalnfaminsk.wordpress.com/2012/11/12/ і аддаць свой голас блогу uzv-hrodna.blogspot.com Спадзяемся на вашую падтрымку!
Фестывалі нефармальнай адукацыі праводзяцца ў Беларусі з 2006 г. кожныя два гады. Гэтае мерапрыемства ўжо стала пляцоўкай для прафесійнай камунікацыі педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых людзей, што падзяляюць каштоўнасці нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця.
У цэнтры ўвагі сёлетняга Фестывалю будуць пытанні дыялогу і ўзаемадзеяння паміж пакаленнямі, даступнасці нефармальнай адукацыі для людзей сталага ўзросту.
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр "Трэці сектар" як сябра Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы (аднаго з асноўных арганізатараў Фестывалю) бярэ актыўны ўдзел у падрыхтоўцы гэтай імпрэзы. Акрамя чатырох інтэрнэт-рэсурсаў, заяўленых на конкурс сайтаў, мы выставілі таксама на фестывальныя конкурсы свае публікацыі, фотаздымкі і відэафільмы. Апроч таго, сябры арганізацыі правядуць на Фестывалі майстар-клас, прысвечаны сувязям з грамадскасцю, зробяць прэзентацыю Праграмы "Універсітэт Залатога Веку" і іншых праграм арганізацыі.

No comments:
Post a Comment