У час сустрэчы, якая адбылася 8 лістапада, вядомы гарадзенскі навукоўца, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі падзяліўся сваімі парадамі адносна таго, як можна змагацца з недахопам вітаміна Д у нашым арганізме. Аказваецца, гэты вітамін адыграе вельмі важную ролю!
Яго недахоп можа выклікаць у чалавека праблемы з суставамі, ціскам і г.д.
Прадстаўленая сп-м Майсяёнкам інфармацыя знайшла жывы водгук сярод слухачоў "Універсітэту Залатога Веку".
Паўтары гадзіны зносінаў з нашым славутым земляком натхнілі людзей па-новаму асэнсаваць стаўленне да свайго здароўя.
Вось некалькі парадаў, якімі падзяліўся з намі шаноўны госць:
Таццяна Харчанка

- Неабходна як мага больш рухацца, знаходзіцца на свежым паветры.
- Не трэба баяцца сонца, якое з'яўляецца крыніцай нашай энэргіі і спрыяе ўтварэнню ў арганізме вітаміна Д.
- Трэба весці здаровы лад жыцця, пазбягаць алкаголю і не паліць.
- Уключайце ў рацыён свайго харчавання марскую рыбу (асабліва карысныя тунец, ласось, сардзіны), іншыя прадукты, батагыя на вітамін Д.
- Своечасова праходзьце даследаванні ва ўрачоў.
- Ведайце ва ўсім меру!
Таццяна Харчанка
No comments:
Post a Comment