У секцыі "Беларускія вячоркі" прашоў чарговы занятак на ўздыме! Да іх завітала Ірына Новік (выкладчыца секцыі "Мода, стыль і прыгажосць") і правяла майстар-клас па падрыхтоўцы да Вялікдзеня!Наведвальнікі гэтай секцыі, разам з яе вядучай Верай Кунцэвіч рабілі незвычайных зайчыкаў і лялечак.
(На здымку злева направа: Людміла Матвеева і Ніна Фаменка)
Увесь сакрэт заключаны ў тым, што ўнутры зайчыкаў і лялечак схаванае яечка, якое будзе начаканым сюрпрызам для таго, хто атрымае гэты незвычайны выраб.
(На здымку злева направа: Людміла Матвеева і Ніна Фаменка)
Увесь сакрэт заключаны ў тым, што ўнутры зайчыкаў і лялечак схаванае яечка, якое будзе начаканым сюрпрызам для таго, хто атрымае гэты незвычайны выраб.
(Вось так выглядае яшчэ незасакрэчаны падаруначак)
(Атрымаліся такія вясёлыя зайчыкі)
Слухачы вельмі ўважліва слухаюць Ірыну і старанна за ёй паўтараюць кожны рух.
А спадарыня Вера зацягвае песню пра яечка і ўсе дружна спяваюць:
"Яечкі хваліці, дзеткам дзяліці,
Каліна-маліна, ягадзіца.
Чырвонае кока ўжо недалёка,
Каліна-маліна - ягадзіца..."
(Лялечкі пад песенку яшчэ хутчэй з'яўляюцца на свет)
(Вось такія прыгажэнныя вырабы атрымаліся!)
(Майстрыхі з секцыі "Беларускія вячоркі". што гэтае цуда рабілі!
Злева направа: Лідыя Беганская, Таццяна Таранка, Валянціна Парэйка, Раіса Малыхіна, Вера Кунцэвіч, Ірына Новік, Ніна Фаменка, Людміла Салаўёва, Людміла Матвеева, Людміла Падкуйка)
No comments:
Post a Comment