З дапамогай народнай майстрыхі Тамары Блудавай (на здымку злева) удзельніцы секцыі "Беларускія вячоркі" не толькі пазнаёміліся з Велікоднымі традыцыямі, але і паспрабавалі сваімі рукамі рыхтаваць неад'емныя атрыбуты гэтага свята - упрыгожаныя вербачкі і яйкі.
У выніку ўдзельніцы майстар-класу, які адбыўся 18 красавіка, пайшлі дадому з новымі сакрэтамі падрыхтоўкі да Вялікадня.
Гэта ўжо не першы майстар-клас, праведзены Тамарай Блудавай для нашых слухачоў.
Па запрашэнні кіраўніцы секцыі "Беларускія Вячоркі" Веры Кунцэвіч, яна ўжо праводзіла ва УЗВ майстар-клас па ручным пляценні беларускіх паясоў.
No comments:
Post a Comment