20 April 2011

Падарожжы ў прасторы і часе: Занёманскі Гродна

Такую назву мела чарговая экскурсія для навучэнцаў УЗВ, праведзеная 11 красавіка Віктарам Кірэевым.


Экскурсанты наведалі Францысканскі касцёл і кляштар, Уладзімірскую царкву, былую Калгасную плошчу.

Цікавасць у ўдзельнікаў экскурсіі выклікала гісторыя гарадзенскай тытунёвай фабрыкі і гарадзенскай прамысловасці.

Група наведала таксама месца, на якім знаходзілася знішчаная ў час бамбардыроўкі 22 чэрвеня 1941 г. драўляная сінагога (знаходзілася на беразе Нёмана непадалёк ад месца, дзе зараз стаіць помнік Гарнавых).

"Падарожжы ў часе і прасторы" з'яўляецца адной з самых папулярных секцый гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку".

Два разы на месяц удзельнікі секцыі наведваюць розныя цікавыя куточкі горада і знаёмяцца з яго гісторыяй.

No comments:

Post a Comment