07 February 2013

"Універсітэт Залатога Веку" згаданы ў Нацыянальнай справаздачы па праблемах старэння

Дакумант падрыхтаваны Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Беларусі і тычыцца выканання нашай краінай Мадрыдскага міжнароднага плану дзеяняў па праблемах старэння.


Гэты дакумант быў прыняты ў 2002 г. ў сталіцы Іспаніі на Сусветнай канферэнцыі па праблемах старэння.

План акрэслівае тры прыярытэтныя накірункі дзеянняў, абавязак выконваць якія ўзяла на сябе і Беларусь. Гэта ўдзел сталых людзей у развіцці, забеспячэнне аховы здароўя і дабрабыту ў сталым узросце, а таксама стварэнне спрыяльных умоваў для сталых людзей.

Як сцвярджаецца ў нацыянальнай справаздачы пра выкананне Мадрыдскага плана ў 2007-2010 гг., Беларусь належыць да групы краін, дзе працэсы дэмаграфічнага старэння набылі ўстойлівую тэндэнцыю.

У 1990 г. каэфіцыэнт старэння ў краіне складаў 10,6%, а ў пачатку 2011-га - ужо 13,8%. Пры гэтым па метадалогіі ААН перавышэнне парога ў 7% ужо сведчыць пра "старэнне" нацыі. Як паказваюць разлікі, працэс старэння беларусаў будзе працягвацца.

У 2025 г. доля людзей ва ўзросце, вышэйшым за працаздольны, складзе больш за 28%. Доля дзяцей у гэты ж год будзе складаць толькі 17%.

 На думку аўтараў даклада, сацыяльная абарона сталых людзей у такой сітуацыі павінна мець комплексны характар і складацца не толькі з матэрыяльнай падтрымкі і медыка-прафілактычнага абслугоўвання, але і з сацыяльнай рэабілітацыі, інтэграцыі сталых людзей у грамадстве, стварэння ўмоваў для развіцця іх творчага патэнцыялу.

Важную ролю ў гэтым працэсе можа адыграваць "...развитие институтов «третьего возраста», предусматривающих обучение и повышение квалификации пожилых людей, что представляется одним из наиболее действенных направлений продления активной жизни лиц старших возрастов, их адаптации и интеграции в общество". 

 У якасці прыкладу такой дзейнасці ў Нацыянальнай справаздачы згадваецца гарадзенскі "Універсітэт Залатога Веку", "направленный на интеллектуальное и физическое развитие пожилых людей, создание для них площадки для общения и участия в жизни общества".

Вырашэнне праблем, звязаных са старэннем насельніцтва, застаецца, на думку аўтараў справаздачы, адной з прыярытэтных задач для нацыянальнай палітыкі. Як вынікае з дакуманта, ужо зараз ва ўсіх арганізацыях сферы аховы здароўя створаныя «школы третьего возраста» (ці ведаеце вы такія прыклады? - рэд.).

На базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працягваецца стварэнне рознага кшталту клубаў і гурткоў для сталых людзей (у тым ліку - па навучанні кампутарнай пісьменнасці).

No comments:

Post a Comment