12 January 2013

“Універсітэт Залатога Веку” прыме ўдзел у ІІ міжнародным фэсце кароткаметражных фільмаў

19 студзеня, у суботу 14:00, па адрасе г.Гродна, вул.Будзёнага, 48а-63 ГА «Цэнтр" Трэці Сектар», слухачы “Універсітэта Залатога Веку” змогуць наведаць кінапаказ на тэму "Гендэрная праграма - Залаты век, 55 +".
Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно «Cinema Perpetuum Mobile» http://filmfest.by  праходзіць у розных гарадах Беларусі з 12 па 20 студзеня. 
У гэты ж час паказы міжнароднай праграмы пройдуць у 14 краінах свету: Мексіцы, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Швайцарыі, Італіі і інш.

Мэтамі фестывалю з'яўляюцца прасоўванне незалежнага аўтарскага кінематографа, пошук новых форм і рашэнняў у кінамастацтве, развіццё і ўмацаванне сувязяў паміж кінематаграфістамі і кінематаграфічнымі супольнасцямі па ўсім свеце.
Арганізатарамі фестывалю ў Беларусі з'яўляюцца аб'яднанне "Kinaklub.org" пры падтрымцы РУП «Белвідэацэнтр».

Прыходзьце на прагляд і сачыце за навінамі http://vk.com/event45353028

Каардынатар у Гродне – Юлія Каляда 8029- 7830-845 (МТС)

No comments:

Post a Comment