Пра новыя формы працы са сталымі людзьмі адсправаздачыўся камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама.
У Гродзенскім, Лідскім, Астравецкім, Смаргонскім і Свіслацкім раёнах састарэлыя атрымалі магчымасць часова пажыць у гасцявых сем’ях.
У Карэліцкім, Гродзенскім і Свіслацкім раёнах адкрыліся “Дом зімоўкі” і “Дом узаемадапамогі і сацыяльнай падтрымкі для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў”.
Для састарэлых Ваўкавыскага раёна з верасня пачаліся заняткі ў “Школе энергазберажэння”, у Мастах з 20 снежня запрацавала “Сацыяльная гасцёўня”.
У сакавіку ў Ленінскім раёне Гродна абсталяваная кватэра сацыяльнага патранавання для часовага пражывання старых. Людзі, якія апынуліся ў цяжкой жыццёвай сітуацыі, могуць атрымаць у ёй прытулак на тэрмін да 6 месяцаў.
У Гродзенскай вобласці працуе 10 аддзяленняў кругласуткавана пражывання для сталых людзей і інвалідаў на 307 месцаў. У 2012 годзе адкрыліся такія аддзяленні ў Бераставіцкім, Зэльвенскім і Шчучынскім раёнах, у Ашмянскім раёне і Кастрычніцкім раёне Гродна створаныя цэнтры дзённага прабывання для пажылых грамадзян.
У Смаргонскім раёне працуе “Дом самастойнага сумеснага прабывання” на 10 месцаў для самотных старых, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, і інвалідаў, здольных да самастойнага пражывання.
Жыллё і крызісны пакой на 12 месцаў для гэтых мэтаў ёсць і ў Воранаўскім раёне.
Кася Крот, "Твой стыль"
No comments:
Post a Comment