24 January 2013

Плануем міжнародную канферэнцыю па сацыялізацыі сталых людзей


Мерапрыемства адбудзецца на базе нашай праграмы 29-30 сакавіка.  Мэтай канферэнцыі з’яўляецца абмеркаванне асноўных тэндэнцый працы па актывізацыі і сацыялізацыі сталых людзей у Беларусі і суседніх краінах,  прэзентацыя лепшых практык і наладжванне супрацоўніцтва ў гэтай сферы.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаем экспертаў-навукоўцаў, а таксама практыкаў з грамадскіх і дзяржаўных арганізацый Беларусі, Польшчы (нашых сяброў з Уроцлава), Расіі, Літвы, Малдовы і Украіны.

Арганізатарамі канферэнцыі з'яўляюцца грамадскае аб'яднанне "Цэнтр "Трэці сектар" (Гродна) і Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Республіцы Беларусь.

На здымку: удзельнікі дэлегацыі з Універсітэту Трэцяга Ўзросту пры Ўроцлаўскім універсітэце ў гасцях у УЗВ, верасень, 2010 г.

No comments:

Post a Comment