27 February 2012

"Нябачнае пакаленне" супраць "Залатога Веку"

Такую назву мае артыкул, які з'явіўся днямі на афіцыйнай вэб-старонцы Берліна. Значная частка публікацыі прысвечаная нашаму "Універсітэту Залатога Веку".


У Беларусі - піша аўтарка артыкула Жана Кромер (Jeanna Krömer), людзі ідуць на пенсію раней, чым у Германіі. Беларусам пашанцавала? На жаль, не, бо гэта азначае, што многія пенсіянеры становяцца выключанымі з жыцця грамадства.
Аўтарка адзначае, аднак, што ў апошнія гады ў Беларусі назіраюцца і павольныя зрухі ў лепшы бок у стаўленні грамадства да сталых людзей. У якасці прыклада ўзгадваецца гарадзенскі "Універсітэт Залатога Веку".
Жана Кромер цытуе кіраўніцу УЗВ Лану Руднік, якая апавядае пра прынцыпы і дзейнасць нашай Праграмы.
Нават калі такога кшталту праекты, падсумоўвае аўтарка артыкула, і не задавальняюць усе існуючыя патрэбы, гэта знак таго, што беларускае грамадства паволі пачынае ўспрымаць інтарэсы сталых людей.

No comments:

Post a Comment