Паразмаўляць на гэтую тэму слухачы "Універсітэту Залатога Веку" маглі ў час занятку, які адбыўся 29 сакавіка. Слухачоў УЗВ вітала мінскі эксперт па экалогіі, сябра Таварыства “Зялёная сетка” Лана Семенас.
Лана Семенас аб сваіх уражаннях ад занятку і ад "Універсітэту Залатога Веку":
- Галоўнае для мяне – гэта не мае чаканні, а тое, што чакалі ад занятку навучэнцы. Спадзяюся, што нейкую карысную інфармацыю яны атрымалі. Аўдыторыя вельмі файная, і мне вельмі спадабалася, што людзі ўжо даволі адукаваныя ў сферы экалогіі. Яны цікавяцца будаўніцтвам АЭС, уздзеяннем электра-магнітнага поля на чалавека і г.д.
Акрамя гэтага, мне падалося, што яны вельмі актыўныя ў грамадскім жыцці: удзельнічаюць у цікавых мерапрыемствах, цікавяцца новым, спрабуюць зрабіць нешта самастойна і ўдзельнічаць у вырашэнні даволі важных праблем. Гэта ўражвае.
"Універсітэт Залатога Веку" – вельмі важная, добрая справа. Так атрымліваецца, што ў нас людзі, якія сышлі на пенсію, нібыта выпадаюць з грамадства. УЗВ ж дае ім новыя веды, дазваляе сфармаваць нефармальную суполку людзей, якія могуць аб’ядноўвацца для вырашэння нейкіх праблем ці проста бавіць разам час.
Гэта важна і з сацыяльнага пункту гледжання, і таму, што гэтыя людзі могуць прыносіць карысць грамадству, самім сабе, яны не сядзяць па хатах, а займаюцца цікавымі рэчамі.
УЗВ спрыяе таму, што ў нашай краіне фарміруецца сапраўдная грамадская супольнасць, якая актыўна дзейнічае. І вельмі файна, што гэтую супольнасць складаюць людзі сталага веку. Іх досвед, веды, энергія могуць дапамагаць маладзейшым людзям.
Зараз людзі жывуць даўжэй, таму вылучаць з грамадскасці сталых неэфектыўна, бо яны могуць заставацца актыўнымі нават тады, калі не працуюць.
Як біёлаг і эколаг магу сказаць, што біялагічная разнастайнасць працуе не толькі ў дзікай прыродзе, але і ў грамадстве, таму павінна быць узроставая разнастайнасць, людзі рознага досведу, ведаў, з рознымі магчымасцямі і ідэямі. Толькі ў тыкім выпадку грамадства будзе развівацца правільна”.
Занятак адбываўся ў форме цікавай размовы-дыялогу, а таксама працы ў групах, што дадавала цікавасці і дынамізму.
Закраналіся тэмы арганічнай сельскай гаспадаркі, паказчыкаў якасці прадуктаў, на якія мы павінны звяртаць увагу, калі прыходзім у краму, тэма нябеспекі для здароўя ад звычайных у нашых хатах рэчаў.
.
У слухачоў узніклі самыя розныя пытанні, звязаныя і са здароўем, і з экалогіяй. Прагучалі пытанні, якія тычыліся будаўніцтва беларускай АЭС, а таксама таго, якім чынам сталыя людзі могуць удзельнічаць у вырашэнні экалагічных праблем горада і краіны.
Лана Семенас аб сваіх уражаннях ад занятку і ад "Універсітэту Залатога Веку":
- Галоўнае для мяне – гэта не мае чаканні, а тое, што чакалі ад занятку навучэнцы. Спадзяюся, што нейкую карысную інфармацыю яны атрымалі. Аўдыторыя вельмі файная, і мне вельмі спадабалася, што людзі ўжо даволі адукаваныя ў сферы экалогіі. Яны цікавяцца будаўніцтвам АЭС, уздзеяннем электра-магнітнага поля на чалавека і г.д.
Акрамя гэтага, мне падалося, што яны вельмі актыўныя ў грамадскім жыцці: удзельнічаюць у цікавых мерапрыемствах, цікавяцца новым, спрабуюць зрабіць нешта самастойна і ўдзельнічаць у вырашэнні даволі важных праблем. Гэта ўражвае.
"Універсітэт Залатога Веку" – вельмі важная, добрая справа. Так атрымліваецца, што ў нас людзі, якія сышлі на пенсію, нібыта выпадаюць з грамадства. УЗВ ж дае ім новыя веды, дазваляе сфармаваць нефармальную суполку людзей, якія могуць аб’ядноўвацца для вырашэння нейкіх праблем ці проста бавіць разам час.
Гэта важна і з сацыяльнага пункту гледжання, і таму, што гэтыя людзі могуць прыносіць карысць грамадству, самім сабе, яны не сядзяць па хатах, а займаюцца цікавымі рэчамі.
УЗВ спрыяе таму, што ў нашай краіне фарміруецца сапраўдная грамадская супольнасць, якая актыўна дзейнічае. І вельмі файна, што гэтую супольнасць складаюць людзі сталага веку. Іх досвед, веды, энергія могуць дапамагаць маладзейшым людзям.
Зараз людзі жывуць даўжэй, таму вылучаць з грамадскасці сталых неэфектыўна, бо яны могуць заставацца актыўнымі нават тады, калі не працуюць.
Як біёлаг і эколаг магу сказаць, што біялагічная разнастайнасць працуе не толькі ў дзікай прыродзе, але і ў грамадстве, таму павінна быць узроставая разнастайнасць, людзі рознага досведу, ведаў, з рознымі магчымасцямі і ідэямі. Толькі ў тыкім выпадку грамадства будзе развівацца правільна”.
No comments:
Post a Comment