22 студзеня ў Мінску праходзіў Фестываль навучальных гурткоў пад назвай “Простыя словы, важныя рэчы”.
Па запрашэнні арганізатараў удзел у ім узялі вядучая гуртка "Жыццёвы дзённік у фотаздымках" Воля Корсун (на здымку ніжэй - злева), а таксама актыўная удзельніца гуртка і слухачка "Універсітэту Залатога Веку" Вера Кунцэвіч (на здымку ніжэй - зправа).
Яны правялі майстар-клас, у якім удзельнічалі восем чалавек. Сярод іх – госць са Швецыі, які пасля даў добрую адзнаку як гуртку і УЗВ, так і самому майстар-класу.
Удзельнікі атрымалі стары фотаздымак, да якога трэба было прыдумаць гісторыю, разгадаць яго лёс.
Заданне аказалася вельмі цікавым і захапляльным, асабліва для замежнага госця – яму ўсё было ў навінку.
Пасля кароткага энерджайзера групы прэзентавалі вынікі сваёй працы – расказвалі, што ж яны ўбачылі на здымках.
Вера Кунцэвіч была прыемна ўражана і здіўлена, калі даведалася, што дзве групы працавалі з яе асабістымі фотаздымкамі, таму для яе было вельмі цікава паслухаць, што скажуць староннія людзі. Пасля кожнай прэзентацыі адбывалася абмеркаванне, вывядзенне нейкіх высноваў, тэорый.
Група са шведскім госцем выдала нават інтэрнацыянальнае апісанне здымку – на дзвюх мовах.
Вера Кунцэвіч распавяла праўдзівую гісторыю сваіх здымкаў, што стала цікавай “фішкай” майстар-класа.
Увогуле, атмасфера працы была вельмі цёплая, даверлівая.
Удалося стварыць той настрой, тую хвалю, на якой звычайна праходзяць заняткі гуртка ў Гродна. Калі б не такі абмежаваны час, удзельнікі майстар-класа, здаецца, яшчэ гаварылі б і гаварылі б.
Аднак час падыходзіў да канца. Зрабіўшы абвестку аб выхадзе брашуры “Гісторыя 20 стагоддзя ў фотаздымках і ўспамінах гарадзенцаў”, Воля Корсун падвяла вынікі майстар-класа, на чым выступленне сектараўскай дэлегацыі і скончылася.
Зносіны з удзельнікамі майстар-класа працягнуліся і потым: яны вельмі зацікавіліся працай гуртка і УЗВ, з’явілася яшчэ шмат пытанняў, гарадзенцы здабылі шмат цікавых кантактаў, у тым ліку і са шведскімі гасцямі.
Вера Васілеўна ўрачыста запрасіла шведаў праехаць у Гродна, каб тыя сваімі вачыма пабачылі працу нашага "Універсітэту Залатога Веку".

No comments:
Post a Comment