Кранальная гісторыя пра сталую жанчыну, якая праз шмат гадоў вярнулася з Польшчы ў сваю родную беларускую вёску. Не маглі ўтрымацца, каб не перадрукаваць...
Мая бабуля Яня жыла ў Польшчы на самай мяжы з Нямеччынай. Нарадзілася яна ў Беларусі, але разам з сям’ёй з’ехала з нашай краіны, калі ёй споўнілася 18 гадоў.
І хоць жыве яна ў асяроддзі тых, хто яе любіць – дзяцей і ўнукаў, як быццам чагосьці ёй не хапае.
Часта яна дзялілася сваімі думкамі з роднымі: “Сэрца кліча на радзіму, родным паветрам трэба падыхаць...”
Дзеці яе не вельмі разумелі, навошта ў яе ўзросце далёкая дарога? Аднак жанчына настаяла на сваім і вырашыла ехаць у Беларусь.
Малодшая дачка з зяцем і ўнукам пагадзіліся яе суправаджаць. Жанчына паглядзела на пажоўклую капэрту з адрасам: Беларуская ССР, Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён, вёска Ніканаўцы.
Яня рада была зноў убачыць усё, што пакінула шмат гадоў таму. Праўда, большасць карцін з таго, беларускага жыцця, ужо сцерліся з памяці. Але Яня жыва прадставіла сябе васямнаццацігадовай – яна была прыгожай дзяўчынай, на яе заглядаліся многія хлопцы. Але дарагі ёй быў адзін Віцька Іваноў, з якім дапазна гуляла па вузкай вуліцы сваёй невялікай вёсачкі.
А як яна плакала, калі даведалася, што бацька з маці вырашылі з’ехаць у Польшчу – так паступалі шматлікія знаёмыя! Хоць і разумела, што ў гэтай вёсачцы не мае ніякай будучыні: палохала беднасць.
Напярэдадні ад’езду брат Яні пасадзіў каля іх дома тры дрэвы, тры бярозы:
“Няхай гэтыя дрэвы растуць тут замест нас. Магчыма, калі-небудзь мы вернемся сюды і абдымем нашы дрэвы”, – сказаў ён.
...Вось і родныя месцы: старая палявая дорога. Некалі па ёй яны ішлі на цягнік, які памчаў у суседнюю краіну. Там Яня выйшла замуж і нарадзіла дзяцей, жыццё склалася ўдала. Настальгія схавалася ў самы далёкі куточак душы.
Машына спынілася на ўездзе ў вёску яе дзяцінства.
Яня выйшла. Ужо цямнела, і жанчына з дзецьмі накіравалася ў знаёмы ёй дом.
– Добры вечар, – павіталася яна па-польску.
– Ой, а вы хто? – сціпла спытала гаспадыня.
– Гэта я, Яня, з Польшчы прыехала, – перайшла Яна на беларускую мову. Дзіўна, але яна добра яе памятала.
– Раней мы тут жылі... Аня, мы ж з табой перапісваліся? Няўжо ты мяне не памятаеш?
– Яня, Янечка, – з вачэй былой сяброўкі пакаціліся слезы.
– Як даўно мы не бачыліся! А гэта дзеткі твае? Ну, праходзьце… Ужо і не думала, што на старасці з табой, Янечка, пабачымся!
Яня распавяла пра сваё жыццё, пра дзяцей, пра памерлага мужа. Сяброўка – таксама: пра дзяцей, якія раз’ехаліся, пра мужа, якога пахавала шмат гадоў таму.
Яня і хацела, і баялася спытаць пра свайго Віцьку, баялася пачуць нядобрую навіну. Нават пасля столькіх гадоў расстання яна захоўвала цёплыя пачуцці да свайго старога сябра, і ўсе гэтыя гады марыла ўбачыць першае каханне.
Сяброўка быццам прачытала яе думкі:
– Віцьку Іванова памятаеш? Памёр тыдзень таму…Так халасцяком і застаўся! Усё жыццё ў калгасе працаваў. Выпіў, відаць, лішняе, у рэчку купацца палез, ды там і патануў.
У Яні забалела сэрца. Не паспела!
...На досвітку, калі яшчэ ўсе спалі, Яня ўстала і выйшла на вуліцу. З усіх дамоў, якія яшчэ захаваліся ў вёсцы, жылых яна налічыла сем. Ніхто не трымаў кароў. Раз-два на тыдзень сюды прыязджае аўталаўка.
Яня заплакала. Яна ўспомніла дзяцінства і юнацтва, сяброў, суседзей. Нават іх бацькоўскі дом знеслі, і, мяркуючы па ўсім, ужо даўно.
І тут жанчына ўсміхнулася. Недалёка ад таго месца, дзе стаяў дом, ўзвышаліся тры моцных дрэвы, тры бярозы. Яна падыйшла і абняла адну з іх. Меў рацыю яе брат – прайшло сорак гадоў, Яня вярнулася на радзіму.
Яна яшчэ доўга стаяла ў роздумах, але раптам пачула звонкі дзіцячы голас:
– Бабуля, бабуля, ты куды знікла? Снедаць пайшлі! – падбег да жанчыны яе ўнук.
Яня абняла его, і ў гэты момант каля адной з бяроз убачыла маленькі парастак дрэўца, які няўпэўнена цягнуўся да неба, да сонца.
Так, падумала Яня, усяму прыходзіць конец. Калі-небудзь і яна, і гэтыя бярозы адыдуць. А на зямлі застанецца іх новы параснік, маладое пакаленне.
Бярозы ціха пагойдваліся на ветры.
Вераніка Альховік, "Твой стыль"
No comments:
Post a Comment