Урачыстая цырымонія прайшла ў залі дома культуры "Цветліт" 11 кастрычніка.
Слухачоў праграмы віталі старшыня ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік, кіраўніца Праграмы Лана Руднік, а таксама старшыня Рады УЗВ Марыя Станіславіч.
Удзельнікі імпрэзы пазнаёміліся з гісторыяй Універсітэта Залатога Веку, прынцыпамі працы праекта, паглядзелі два фільмы, прысвечаныя мінулагодняму выпускному.
Асобна была прадстаўленая кожная секцыя, колькасць якіх у гэтым годзе ўзрасла да 17 (!). Сярод новых можна назваць секцыі “Нямецкая мова”, “Асновы прадпрымальніцтва”, “Эсперанта”, “Мода, стыль і прыгажосць”, “Псіхалагічнае здароўе”, “Адкрыты паказ”, “Залатое пяро”.
Працягнуць сваю працу секцыі па вывучэнню ангельскай, польскай, беларускай моў, “Сад мары”, “Падарожжы ў часе і прасторы”, “Йога”, “Беларускія вячоркі”, “Акадэмія мастацтваў Залатога Веку”, кампутарныя курсы і гурток па фотамайстэрству “Жыццёвы дзённік”.
Вядучыя секцый "Універсітэту Залатога Веку" 2012/2013 г.
А ўжо з 15 кастрычніка распачаліся першыя заняткі секцый "Універсітэту Залатога Веку".
Для ўдзелу ў Праграме сёлета залічана 135 чалавек.
Фота Юліі Каляды

No comments:
Post a Comment