11 September 2012

Пачаліся прэзентацыі-суразмовы перад новым акадэмічным годам

Ад 11 верасня кандыдаты на ўдзел у працы УЗВ у 2012-2013 г. знаёмяцца са зместам Праграмы на новы акадэмічны год і ўмовамі ўдзелу ў ёй.

Сёлета прыярытэт у час набору будуць мець асобы ва ўзросце 55+, якія маюць дастаткова вольнага часу для наведвання заняткаў.

Дадатковыя перавагі маюць таксама людзі, якія наведвалі УЗВ у папярэднія гады, а таксама ахвяры сталінскіх і фашысцкіх рэпрэсій.

Прэзентацыі-суразмовы працягнуцца да 15 верасня. Па іх выніках будзе сфармаваная група слухачоў УЗВ на гэты акадэмічны год.

Заняткі "Універсітэту Залатога Веку" сёлета плануецца пачаць 11 кастрычніка.

No comments:

Post a Comment