25 July 2013

"Сад мары" марыць і на канікулах

Навучэнцы секцыі  "Сад мары" і на канікулах працягваюць практычныя  заняткі. Гэтым разам яны гасцілі на лецішчы Таццяны Шапель, якая добразычліва распавяла і паказала свой сад. Нас радавалі шматлікія кветкі, якія клапатліва Таццяна выгадавала на сваім участку:  ружы, клематысы, хосты, экзатычныя рададэндроны і шмат іншых. Уіверсітэт Залатога Веку
Ураджай клубніц у гэтым годзе быў добры і іх збіралі у вёдры. sunicy А хутка грыбы, яблыкі, якія лепш збіраць у кошычкі.  На наступным занятку вучыліся рабіць кошыкі. сад мары koshychki Тыдзень таму паглядзелі сад Тацяны Ерыксонавай. Вельмі многа цікавага ўбачылі, маліны некалькі сартоў,  смародзіны. "Папіроўкай" ужо і паласаваліся, кветак шмат. Пабывалі ў яе знаёмай, сапраўднага  дызайнера, захопленага кветкавода. Убачылі вельмі прыгожы сад, калекцыю ружаў і другіх кветак, даведаліся многа новага. Наперадзе другія справы  і сустрэчы. Універсітэт Залатога Веку Вікторыя Квасоўка

No comments:

Post a Comment