Блог, прысвечаны гісторыі і дзейнасці "Універсітэту Залатога Веку" (УЗВ) у Гродне, які дзейнічае з красавіка 2010 г. пры грамадскім аб'яднанні "Цэнтр "Трэці сектар".
28 December 2012
Калядная вечарына УЗВ адбылася!
Яе ўдзельнікамі сталі каля 150 слухачоў "Універсітэту Залатога Веку" і гасцей праграмы. Упрыгожваннем святочнай вечарыны сталі выступ хора беларускай духоўнай музыкі "Бацькаўшчына", а таксама нумары самадзейнасці, падрыхтаваныя слухачамі розных секцыі УЗВ.
Пазнакі:
інтэграцыя,
святы
26 December 2012
Яшчэ адзін глыток роднай мовы…
Не кожнаму свядомаму беларусу даводзіцца часта чуць сваё і гаварыць на сваёй, але толькі не тут - на ўроках беларускай мовы ва “Універсітэце Залатога Веку”, дзе гучыць РОДНАЯ МОВА і льецца яе мілагучны спеў.
На перадапошнім занятку беларускай мовы ва “Універсітэце Залатога Веку” наведвальнікі гэтай секцыі апынуліся на літаратурнай вечарыне.
На перадапошнім занятку беларускай мовы ва “Універсітэце Залатога Веку” наведвальнікі гэтай секцыі апынуліся на літаратурнай вечарыне.
![]() |
Слухачка УЗВ Ларыса Гірас з кнігай нашай госці са Смаргоні Алы Клемянок |
Пазнакі:
асобы,
госці,
стажыроўка,
творчасць
24 December 2012
Слухачы УЗВ віншуюць і атрымліваюць віншаванні
У пераднавагоднія дні слухачы УЗВ дзеляцца сваімі пажаданнямі, якія сабралі і апрацавалі слухачы секцыі "Залатое пяро".
Валянціна Ніцкая, слухачка УЗВ з 2010 г.:
Стучат часы - уходит Старый год,
Шуршат его последние страницы,
Пусть лучшее, что было - не уйдет,
А худшее - не смеет возвратиться!!!
И пусть в Новом году, дорогие слушатели УЗВ, мы будем со всеми в ладу, и, прежде всего, - с самим собой!
С Рождеством и Новым 2013 годом! Желаю счастья!!!

віншаванні,
Залатое пяро,
святы,
слухачы УЗВ
21 December 2012
Рыхтуемся да Калядаў!
На працягу ўжо некалькіх вечароў удзельніцы секцыі "Беларускія вячоркі" пад кіраўніцтвам яе вядучай Веры Кунцэвіч рыхтуюць рукадзельныя калядныя паштоўкі.
Слухачы УЗВ пазнаёміліся з сакральным мастацтвам Гарадзеншчыны
Менш за год прайшло з таго часу, як Любоў Зорына (на здымку) зрабіла презентацыю на тэму “ Сакральнае мастацтва Гарадзеншчыны” для сваіх сяброў- слухачоў УЗВ. Тады яе выступленне захапіла, нарадзіла шмат пытанняў.
19 December 2012
18 December 2012
Дзейнасць УЗВ была прадстаўлена гасцям з Мінска
Каля 40 удзельнікаў праектаў для сталых людзей са сталіцы наведалі 14 снежня Гродна.
17 December 2012
Прыходзьце да нас на Вячоркі!
Цыкл інтэрв'ю з вядучымі секцый "Універсітэту Залатога Веку" працягвае інтэрв'ю Таццяны Харчанка з кіраўніцай "Беларускіх Вячорак" Верай Кунцэвіч (на здымку).
Пазнакі:
выкладчыкі УЗВ
15 December 2012
Быць унікальным няпроста, але можна да гэтага імкнуцца
Вольга Корсун – кіраўнік фотасекцыі “Жыццёвы дзённік” Універсітэта Залатога Веку. Вольга навучаецца на 5-м курсе Гродзенскага ўніверсітэта ім. Я. Купалы на факультэце журналістыкі. Замужам, мае маленькую дачку. Ва “Універсітэце Залатога Веку” Вольга працуе з 2010 года. Пра секцыю, жыццё і творчасць з Вольгай паразмаўляла яе навучэнка, слухачка УЗВ Вольга Анціпава.
Пазнакі:
выкладчыкі УЗВ
14 December 2012
Пачала працу Школа добрых справаў
Слухачамі УЗВ ініцыяваныя 9 дабрачынных акцый, якія плануецца правесці сваімі сіламі ў студзені-красавіку 2013 года.
Пазнакі:
Школа добрых справаў
Урокі польскай
Ад самага пачатку працы "Універсітэту Залатога Веку" яго слухачы маюць магчымасць вывучаць замежныя мовы. У іх ліку - польскую. Нязменнай вядучай гэтай секцыі з'яўляецца Алена Калько (на здымку), якая і стала чарговай гераіняй цыклу інтэрв'ю з выкладчыкамі УЗВ, які рыхтуюць удзельнікі секцыі "Залатое пяро".
- Алена, скажыце, чым выклікана вашае жаданне стаць педагогам?
- Да педагогаў я сябе, шчыра кажучы, ніколі не адносіла, хутчэй да выкладчыкаў, да тых, хто дзеліцца сваімі ведамі, без выхаваўчых момантаў. Хоць адукацыя ў мяне і педагагічная, але гэта спецыфіка ВНУ.
- Дзе вы атрымалі адукацыю?
- У нашым купалаўскім універсітэце. Я скончыла славянскае аддзяленне філалагічнага факультэта ГрДзУ ім. Я. Купалы і магістратуру пры ім.

12 December 2012
Акадэмікі таксама вучацца ва «Універсітэце Залатога Веку»
Адным з самых вядомых слухачоў УЗВ у гэтым акадэмічным годзе з’яўляецца член-карэспандэнт Акадэміі навук Андрэй Майсяёнак.
- Андрэй Георгіевіч, як Вы ацэньваеце факт стварэння ў Гродне “Універсітэту Залатога Веку”?
- Вельмі станоўча. Ён дае магчымасць сталым людзям даведацца шмат новага ў розных галінах ведаў. Тут сустракаюцца энергічныя людзі, якія хочуць атрымаць новыя навыкі і веды, якія дапамагаюць ім у жыцці. Наведванне УЗВ таксама збліжае пакаленні. Да прыкладу, моладзь у часы кампутарызацыі добра валодае кампутарамі і дапамагае ў межах УЗВ авалодваць імі людзям старэйшага ўзросту. Гэта вельмі важная і добрая справа, якую трэба пашыраць.

слухачы УЗВ,
уражанні
11 December 2012
Слухачы УЗВ рыхтуюць карнавальныя маскі
Пачатак зімы ва “Універсітэце
Залатога Веку” адразу ж напоўніўся чароўным прадчуваннем цудаў зімовых святаў.
Пазнакі:
выкладчыкі УЗВ,
святы,
творчасць
10 December 2012
Блог УЗВ – лепшы сярод адукацыйных сайтаў краіны!
Такое рашэнне
прыняло прафесійнае журы IV Фестывалю нефармальнай адукацыі, які
праходзіў 7-9 снежня ў Мінску.
04 December 2012
Падведзеныя вынікі працы секцый УЗВ у кастрычніку і лістападзе
У першы дзень зімы адбылася працоўная сустрэча вядучых секцыі УЗВ. Выкладчыкі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад працы ў новым акадэмічным годзе, распавялі пра вынікі і ход працы ў кожнай з секцый.
Вядучыя секцый УЗВ (злева направа): Оля Астроўская (Беларуская мова), Вера Кунцэвіч ("Беларускія вячоркі"), Вікторыя Квасоўка ("Сад мары")
Пазнакі:
выкладчыкі УЗВ,
трэнінг
30 November 2012
Першы справаздачны
22 лістапада прайшоў першы справаздачна-выбарны сход слухачоў "Універсітэту залатога Веку". Справаздачу давала Рада, упершыню абраная год назад. Як і ў мінулым годзе, у многіх слухачоў універсітэта (асабліва новых) былі пытанні: нашто патрэбна нейкая рада, калі і без яе справы ідуць добра і г.д.
Пазнакі:
Рада УЗВ,
самакіраванне,
уражанні
27 November 2012
Я вырасла ў сваіх вачах
Заняткі ва "Універсітэце Залатога Веку" я наведваю ўжо трэці год. За гэты час я вырасла ў сваіх вачах: набыла новыя знаёмствы, пашырыла кругазор, па-іншаму зірнула на свой узрост.
Наведвала секцыю "Падарожжа ў часе і прасторы" (дзякуючы ёй столькі новага даведалася пра пра родны горад!), пачала вывучаць польскую мову. Агульныя лекцыі таксама неслі новую інфармацыю.
Пачатак гэтага навучальнага года прымусіў мяне пахвалявацца. У канцы верасня я збіралася ад'ехаць з горада больш, чым на месяц, і даведалася, што пададзена вельмі шмат новых заяваў ва УЗВ, гэта азначае - з'явіліся "канкурэнты".
Але, на шчасце, да маіх праблем паставіліся з разуменнем і па вяртанні я знайшла сваё прозвішча ў ліку залічаных у секцыі, якія мяне цікавілі.

секцыі,
слухачы УЗВ,
уражанні
23 November 2012
22 November 2012
20 November 2012
Вольга Анціпава: Я радая новаму навучальнаму году
Слухачы “Універсітэту Залатога Веку” працягваюць дзяліцца сваімі ўражаннямі ад ўдзелу ў праграме. Чарговы матэрыял на гэтую тэму для нашага блогу мы атрымалі ад Вольгі Анціпавай (на здымку атрымлівае пасведчанне пра сканчэнне мінулага акадэмічнага года).
15 November 2012
14 November 2012
13 November 2012
Прагаласуйце за блог УЗВ!
Падтрымайце наш блог на конкурсе сайтаў, які адбываецца ў межах сёлетняга Фестывалю нефармальнай адукацыі ў Мінску! Для гэтага неабходна перайсці па спасылцы http://festivalnfaminsk.wordpress.com/2012/11/12/ і аддаць свой голас блогу uzv-hrodna.blogspot.com Спадзяемся на вашую падтрымку!
11 November 2012
Хто ідзе ва УЗВ
Слухач і сябра Рады УЗВ Іван Буднік напісаў чарговы верш, прысвечаны "Універсітэту Залатога Веку".
29 October 2012
Асновы псіхалогіі здароўя ў сталым узросце
18 October 2012
15 October 2012
07 October 2012
Новы акадэмічны год УЗВ пачаўся з велапрабегу
Невялікая дружная кампанія слухачоў УЗВ, якіх не спалохала няўстойлівае восеньскае надвор’е, праехала 7 кастрычніка на роварах па самых маляўнічых куточках лесапарку ў
Пышках.
Вецер у твар, дым вогнішча, смак травяной гарбаты ды спевы над Нёманам –
гэта толькі частка прыемных уражанняў, якія спазналі ўдзельнікі гэтай
вандроўкі.

Пазнакі:
акадэмічны год,
інтэграцыя,
слухачы УЗВ
01 October 2012
Слухачамі “Універсітэта Залатога Веку” сталі 114 гарадзенцаў
14 September 2012
Вольга Анціпава падрыхтавала фільм пра інтэграцыйную вандроўку слухачоў УЗВ
Стужка складаецца з лепшых фотаздымкаў, зробленых у час красавіцкай паездкі выпускнікоў УЗВ (2011/2012) у Свіслач-Гудзевічы-Лунна.
Аўтарка фільму сама з'яўляецца слухачкай нашага "Універсітэту Залатога Веку" і на працягу ўсяго мінулага акадэмічнага года авалодвала сакрэтамі фотамайстэрства.
Аўтарка фільму сама з'яўляецца слухачкай нашага "Універсітэту Залатога Веку" і на працягу ўсяго мінулага акадэмічнага года авалодвала сакрэтамі фотамайстэрства.
Пазнакі:
слухачы УЗВ,
творчасць,
экскурсіі
13 September 2012
За першыя тры дні суразмоваў заявы ва УЗВ падало больш за 60 чалавек
Найбольш ахвотна кандыдаты на ўдзел у гэтым акадэмічным годзе запісваюцца на кампутарныя курсы, йогу, ангельскую мову, псіхалагічнае здароўе.
Прыём заяваў сёлета доўжыцца да 15 верасня. Апошняя прэзентацыя-суразмова, па выніках якой будзе прымацца рашэнне пра адбор слухачоў "Універсітэту Залатога Веку", адбудзецца ў панядзелак, 17 верасня.
Вынікі адбору будуць вядомыя 25 верасня, а заняткі УЗВ пачнуцца 11 кастрычніка.

набор,
слухачы УЗВ
11 September 2012
05 September 2012
Моя бабушка села за парту
Такую назву мае артыкул пра наш "Універсітэт Залатога Веку", надрукаваны "Комсомольской правдой". Прапануем вашай увазе гэты матэрыял з невялікімі скарачэннямі.
Про программу рассказывает руководитель «Университета Золотого Века» Лана Рудник:
02 September 2012
«Універсітэт Залатога Веку» запрашае слухачоў на новы акадэмічны год
Калі вам 55+, калі вы маеце вольны час і жаданне апынуцца ў цікавай кампаніі актыўных людзей, калі маеце ахвоту навучацца і рабіць карысныя справы, то вам – да нас!
Каб стаць удзельнікам
нашай праграмы дастаткова:
- затэлефанаваць да15
верасня па нумарах 75-71-72 альбо (8-029)
284-77-99 (Лана) з 11.00 да 18.00
- прыйсці на суразмову
і атрымаць дадатковую інфармацыю пра
гісторыю “Універсітэту Залатога Веку”,
яго мэты і прынцыпы працы, пазнаёміцца
з патрабаваннямі да ўдзелу ў праграме,
са зместам працы секцый УЗВ.
14 August 2012
Хутка пачнецца набор слухачоў УЗВ на 2012/2013 год
Прыём заяваў пачнецца з 3 верасня. Анкеты на ўдзел у праграме чацьвёртага акадэмічнага года будуць запаўняць як слухачы, якія жадаюць працягваць удзел у ёй, так і новыя кандыдаты.
Сёлетні адбор будзе складацца з двух этапаў. Спачатку ўсе ахвотныя браць удзел у занятках "Універсітэту Залатога Веку" запоўняць анкеты-заяўкі, а затым адбудзецца некалькі групавых суразмоваў-прэзентацый, па выніках якіх будзе сфармаваны спіс слухачоў УЗВ на 2012/2013 акадэмічны год.
У час прэзентацый будуць прадстаўленыя секцыі, якія будуць працаваць у межах УЗВ, прадстаўлена канцэпцыя працы Праграмы, а таксама ўмовы ўдзелу ў ёй. Расклад прэзентацый-суразмоваў з'явіцца ў пачатку верасня.
Дадатковую інфармацыю пра набор слухачоў на 2012/2013 акадэмічны год можна атрымаць па тэл. 75-71-72 (грамадскае аб'яднанне "Цэнтр "Трэці сектар"), а таксама (8-029) 284-77-99 (Лана Руднік, кіраўнік Праграмы УЗВ).

13 August 2012
Прадстаўнікі УЗВ запрошаныя на сустрэчу Еўрапейскай Федэрацыі сталых студэнтаў
Чарговая сустрэча гэтай арганізацыі, у склад якой уваходзяць арганізацыі з розных еўрапейскіх краін, адбудзецца 4-6 кастрычніка ва Ўроцлаве (Польшча).
Федэрацыя была створаная ў 1990 г. Яе мэтамі з'яўляюцца пашырэнне доступа сталых людзей да акадэмічнай адукацыі, развіццё супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія працуюць у сферы адукацыі сталых.
Дэлегацыя УЗВ будзе мець магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю Федэрацыі, каб у будучым, магчыма, таксама ўступіць у яе шэрагі.

30 June 2012
Слухачы УЗВ не марнуюць час на канікулах
Тры слухачкі нашага "Універсітэту Залатога Веку" здзейснілі захапляльнае аўтападарожжа па маляўнічых кутках Гарадзеншчыны. Чытайце першую частку падарожнага дзённіка Ларысы Гірас на сайце "Твой стыль".
17 June 2012
Слухачка УЗВ Любоў Зорына прэзентавала ўнікальны мастацкі каталог
Зберагчы тое, што нам дасталося ад продкаў – гэтая думка была галоўным лейтматывам прэзентацыі ўнікальнага выдання, якое падрыхтавала гарадзенка Любоў Зорына.
Амаль 30 год яна рупліва даследавала гісторыю мастацкага метала ў Гродна, шукала забытыя сёння імёны вядомых у мінулым гарадзенскіх кавалёў, фіксавала на фотаапарат арыгінальныя металічныя абгародкі на могілках, балконы, каваныя брамы, парапеты.
Пазнакі:
асобы,
слухачы УЗВ
17 May 2012
З’явіліся фільмы пра сёлетні выпуск слухачоў УЗВ
Уручэнне пасведчанняў пра сканчэнне акадэмічнага 2011/2012 гг., словы падзякі выкладчыкам, прэзентацыя вынікаў працы секцый УЗВ - усё гэта ў стужцы, якая апавядае пра найбольш яркія моманты выпускной вечарыны, якая адбылася 27 красавіка.
Пазнакі:
акадэмічны год,
святы,
слухачы УЗВ,
экскурсіі
13 May 2012
09 May 2012
26 April 2012
21 April 2012
17 April 2012
Слухачы УЗВ сустрэліся з прафесарам Андрэем Майсяёнкам
Якія вітаміны і
мікраэлементы асабліва карысныя для людзей сталага ўзросту, у якіх прадуктах
харчавання яны ўтрымліваюцца і за якія працэсы ў нашым арганізме «адказваюць»?
Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні на працягу амаль двух гадзін даваў
член-карэспандэнт беларускай Акадэміі навук, прафесар Андрэй Майсяёнак, які
зрабіў 5 красавіка для слухачоў «Універсітэту Залатога Веку» выклад па тэме
«Збалансаванае харчаванне».
Пазнакі:
выкладчыкі УЗВ,
лекцыі
08 April 2012
Дэлегацыя УЗВ наведала Санкт-Пецярбург
Мэтай паездкі, якая адбылася 28-31 сакавіка, было знаёства з досьведам
працы «Школы третьего возраста», якая працуе ў горадзе над Нявой.
Пазнакі:
замежны досьвед,
падарожжы,
УЗВ
23 March 2012
20 March 2012
19 March 2012
З'явіўся фільм пра секцыю беларускай мовы
Невялікі сюжэт пра тое, як у нашым "Універсітэце Залатога Веку" вывучаюць беларускую мову, з'явіўся нядаўна на "Радыё Свабода".
Пазнакі:
секцыі,
СМІ пра УЗВ
Subscribe to:
Posts (Atom)