26 December 2011

Навучэнцы УЗВ падарылі музею імя Багдановіча свае фотаздымкі


У аўторак 13 снежня слухачы УЗВ ужо не першы раз наведалі музей М.Багдановіча. 

Але на гэты раз паход быў незвычайным. Наведвальніцы гуртка “Жыццёвы дзённік” падаравалі музею вялікія здымкі, якія зрабілі гурткоўцы яшчэ ў мінулым навучальным годзе.

16 December 2011

Слухачы УЗВ рыхтуюцца да Калядаў

На працягу некалькіх вечароў група актыўных удзельніц праграмы пад кіраўніцтвам вядучай секцыі "Беларускія вячоркі" Веры Кунцэвіч займалася падрыхтоўкай святочных паштовак. Традыцыйная Калядная вечарына УЗВ адбудзецца 22 снежня.

Яўген Кухта: Беражыце сваё здароўе!

"Жыццё без паразітаў" - такую тэму мела агульная сустрэча слухачоў УЗВ, якая адбылася 8 снежня. Пра народную медыцыну і ўвагу да свайго здароўя распавядаў доктар-неўрапатолаг Яўген Кухта.

Ва "Універсітэце Залатога Веку" з'явілася самакіраванне

У яго склад увайшлі пяць слухачоў УЗВ, абраныя на адной з агульных сустрэч удзельнікаў праграмы.

26 November 2011

Рэнесанс прызямліўся ў Гародні

Сярэднявечнай гісторыі Гродна была прысвечаная лекцыя “Рэнесансная Гародня”, якую зрабіў для слухачоў УЗВ доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч.

Паслухаць пра гісторыю роднага горада 24 лістапада сабралася шмат людзей.

Узрост новых магчымасцяў


Такую назву мела цікавая і насычаная лекцыя па псіхалогіі сталага ўзросту, якую для слухачоў "
Універсітэту Залатога Веку" правяла 10 лістапада выкладчыца факультэта псіхалогіі Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы, практычны псіхолаг Ірына Марыева.

Навучэнцы змаглі прайсці некалькі тэстаў, вызначыць свой псіхалагічны ўзрост, задумацца над важнымі пытаннямі, як, напрыклад, чаму я думаю, што нікому не патрэбны, чаго я чакаю ад іншых людзей, што рабіць, каб быць шчаслівым і г.д.

28 October 2011

Адбыўся інтэграцыйны занятак для слухачоў УЗВ

Новыя слухачы "Універсітэту Залатога Веку" мелі магчымасць 27 кастрычніка пазнаёміцца паміж сабой, а таксама з тымі, хто ўдзельнічае ў праграме ўжо не першы год.

27 October 2011

У Гродне з’явілася алея “Універсітэту Залатога Веку”

На тэрыторыі гарадзенскага заапарку слухачы УЗВ пасадзілі 26 кастрычніка сваю ўласную алею.
Ідэя пасадзіць дрэвы з’явілася яшчэ ў канцы мінулага акадэмічнага года ў межах “Школы добрых справаў”, якая працавала пры УЗВ. І добрая справа не прымусіла сябе доўга чакаць!

У сёлетняй праграме УЗВ з'явіліся новыя секцыі

З новага акадэмічнага года ў межах "Універсітэту Залатога Веку" пачалі працаваць секцыі па вывучэнні беларускай мовы і "Сад мары". Апроч таго, група слухачоў УЗВ наведвае зараз басейн.
У хуткім часе на нашым блогу з'явіцца больш падрабязная інфармацыя пра гэтыя секцыі, а таксама пра іх вядучых.

Усяго сёлета ва "Універсітэт Залатога Веку" запісалася больш за 70 чалавек. Самымі папулярнымі секцыямі УЗВ застаюцца кампутарныя курсы, а таксама цыкл экскурсій па горадзе пад агульнай назвай "Падарожжы ў часе і прасторы".

17 October 2011

З'явіўся верш, прысвечаны "Універсітэту Залатога Веку"

13 кастрычніка ў час адкрыцця новага акадэмічнага году яго прачытаў слухач УЗВ Іван Буднік.

14 October 2011

Пачаліся заняткі "Універсітэту Залатога Веку"

Каля 60 чалавек прыйшлі 13 кастрычніка на першы занятак гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку".

На працягу сямі месяцаў слухачы УЗВ будуць удасканальваць свае здольнасці ў самых розных накірунках.

Апроч агульных тэматычных сустрэч (лекцый, трэнінгаў, гасцёўняў, дыскусій і г.д.) удзельнікі праграмы будуць наведваць секцыі беларускай, ангельскай і польскай моваў, кампутарныя курсы, "Беларускія вячоркі", "Акадэмію мастацтваў Залатога Веку", цыкл экскурсій па горадзе і па гарадзенскіх музеях, вучыцца фатаграфаваць і апрацоўваць фотаздымкі, знаёміцца з лепшым досьведам вядзенне прысядзібнай гаспадаркі (гурток "Сад мары"), займацца ёгай.

02 October 2011

Адбылася прэзентацыя новага акадэмічнага года ў межах УЗВ

2 кастрычніка ў Гродна адбылася прэзентацыя адукацыйных і асветніцкіх праграм, якія будуць ладзіцца ў 2011-2012 гг. грамадскімі аб'яднаннямі горада.
Удзел у прэзентацыі бралі каля 60 чалавек самага рознага ўзросту. Асноўную колькасць удзельнікаў складалі людзі сталага ўзросту, якіх цікавіла найперш прадстаўленне праграмы заняткаў у межах ужо добра вядомага ў горадзе "Універсітэта Залатога Веку" (УЗВ).
Прысутныя на прэзентацыі людзі змаглі паглядзець фільм, які распавядае пра мінулы акадэмічны год "Універсітэту Залатога Веку", даведаліся пра плануемы час і графік заняткаў, планы, звязаныя з развіццём УЗВ.

13 September 2011

Рыхтуемся да пачатку новага акадэмічнага года

Яго ўрачыстае адкрыццё запланавана на пачатак кастрычніка. А ўжо 19 верасня пачнецца набор слухачоў УЗВ на 2011-2012 г.
слухачка УЗВ Таццяна Пракопік 
Сёлетні "навучальны год" будзе доўжыцца да сярэдзіны красавіка 2012 г. Гэта зроблена з улікам пажаданняў слухачоў УЗВ, якія вясной шмат часу праводзяць на сваіх лецішчах.
Перад пачаткам новага навучальнага сезона адбылася сустрэча выкладчыкаў секцый, якія працуюць у межах "Універсітэту Залатога Веку". Як і ў мінулым годзе, будуць працаваць секцыі ангельскай і польскай мовы, йогі, кампутарныя курсы, "Беларускія вячоркі", "Жыццёвы дзённік у фотаздымках", "Акадэмія Мастацтваў Залатога Веку", "Падарожжы ў прасторы і часе". Разглядаюцца таксама магчымасці заснавання дадатковых секцый. Больш падрабязная інфармацыя пра набор слухачоў на навы акадэмічны год з'явіцца на нашым блогу пасля 19 верасня. Сачыце за інфармацыяй!

30 August 2011

Уладзімір Мацкевіч: “Універсітэт залатога веку” больш падобны на сапраўдны ўніверсітэт чым якое-кольвек ВНУ Беларусі”


У Беларусі працуе больш за 50 універсітэтаў і іншых навучальных установаў. Аднак ніводную з іх нельга назваць універсітэтам у сапраўдным значэнні гэтага паняцця. Такое меркаванне мае шэраг беларускіх навукоўцаў і экспертаў. У пошуках ідэі і магчымасцяў стварэння сапраўднага ўніверсітэта некалькі год таму яны згуртаваліся вакол нефармальнага аб’яднання “Агенства гуманітарных тэхналогій-Цэнтр сацыяльных інавацый” (http://methodology.by/ ). Пра задуму новага ўніверсітэта сайту 3sektar.by распавёў вядомы дзеяч беларускага трэцяга сектара, метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Галіна Міціна: “Вырашайце ўсе праблемы з усмешкай!”

У нашым Універсітэце Залатога Веку можна сустрэць людзей самых розных узростаў, інтарэсаў, светаадчуванняў.
Чым больш гадоў мае чалавек, тым больш мудрым ён становіцца.
Чытайце інтэрв’ю з адной з самых сталых навучэнак нашага Універсітэту Галінай Аляксандраўнай Міцінай і дзівіцеся таму, у якой цудоўнай форме яна падтрымлівае сябе ў 80 гадоў.


03 August 2011

Вера Кунцэвіч: “Няхай сталасць пачакае – у мяне няма на яе часу!”

Калі верыць у даўнія вераванні, то можна лічыць, што ў кожнай рэчы на гэтым свеце ёсць свая душа. І нават калі гэта нейкая сукупнасць людзей, калектыў – у яго таксама ёсць душа. Ёсць яна і ў нашага УЗВ. Прадстаўляем Вашай увазе інтэрв’ю з цікавай творчай асобай, прыгожай ва ўсіх сэнсах жанчынай, душой нашага Універсітэту – Верай Кунцэвіч.


08 July 2011

З’явіўся фільм, які прэзентуе гарадзенскі «Універсітэт Залатога Веку»

Фільм распавядае пра ключавыя моманты 2010/2011 акадэмічнага года ў межах УЗВ: заняткі ў межах секцыі, выпускную вечарыну, інтэграцыйную вандроўку на Аўгустоўскі канал.

Дэлегацыя УЗВ узяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі ў Польшчы

Імпрэза, якая адбывалася ва Ўроцлаве 28-30 чэрвеня, была прысвечана 35-годдзю нашых партнёраў - Універсітэту Трэцяга Веку пры Ўроцлаўскім Універсітэце.

07 July 2011

Воля Корсун: “Мае навучэнкі вучацца бачыць свет”

Наймалодшай вядучай секцый у межах "Універсітэту Залатога Веку" з'яўляецца Воля Корсун. Ад пачатку існавання УЗВ яна вядзе секцыю "Жыццёвы дзённік", удзельнікі якой не толькі дзеляцца сваімі жыццёвымі гісторыямі, але і авалодваюць майстэрствам фатаграфавання і апрацоўкі здымкаў. Чытайце інтэрв'ю з Воляй!




15 June 2011

Слухачы УЗВ вывучаюць польскую мову (Відэа)

На працягу года ў межах гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку" працавала секцыя вывучэння польскай мовы.

Свой "залік" удзельнікі секцыі здавалі ў час выпускной сустрэчы, якая адбылася 20 мая.


Вядучай секцыі была маладая выкладчыца Алена Калько.

31 May 2011

Тамара Эльяшэвіч: “Мае навучэнкі такія аптымісткі, што проста зараджаюць сваёй энергіяй”


Ва Універсітэце Залатога Веку існуе вельмі папулярны гурток па вывучэнню ангельскай мовы. Вядзе яго сп-ня Тамара Эльяшэвіч.

24 May 2011

Пачатак канікулаў слухачы УЗВ адзначылі вандроўкай на Аўгустоўскі канал

Удзел у паездцы брала 25 чалавек.

Адбыўся урачысты выпуск навучэнцаў УЗВ

Сорак слухачоў праекта атрымалі 20 траўня пасведчанні пра паспяховае сканчэнне 2010-2011 акадэмічнага года.
У час урачыстай выпускной вечарыны адбылася творчая прэзентацыя секцый, якія працавалі сёлета ў межах "Універсітэту Залатога Веку".

Слухачы УЗВ падсумавалі вынікі навучальнага года

У час падсумаваўчай сустрэчы, якая адбылася 19 траўня, удзельнікі "Універсітэту Залатога Веку" дзяліліся сваімі ўражаннямі ад удзелу ў праграме, а таксама давалі рэкамендацыі наконт таго, як можа быць арганізавана навучанне ў новым акадэмічным годзе.

Адбылася заключная лекцыя ў межах акадэмічнага 2010-2011 года

12 траўня выклад для слухачоў УЗВ на тэму "Сацыяльная рэадаптацыя людзей пенсійнага ўзросту" зрабіла Таццяна Вазнюк, псіхолаг, вядучая радыёпраграмы "Просто о сложном".


14 May 2011

Слухачы УЗВ сабралі вопратку для бяздомных і кнігі для вязняў

Вопратка ўжо перададзена ў гарадзенскі санпрапускнік, дзе будзе размеркаваная сярод тых, хто мае ў гэтым найбольшую патрэбу.
У гарадзенскую турму ў хуткім часе будуць перададзеныя каля 200 кніг, сабраных слухачамі УЗВ.

Удзел у зборы кніг і рэчаў быў ініцыяваны ў межах "Школы добрых справаў", у занятках якой у красавіку бралі ўдзел слухачы "Універсітэту Залатога Веку".

04 May 2011

Слухачы УЗВ працуюць на карысць грамадства

Збор вопраткі для бяздомных людзей, а таксама кніг для вязняў гарадзенскай турмы ладзяць 4-5 траўня слухачы "Універсітэту Залатога Веку".

Абедзьве акцыі былі спланаваныя ў час "Школы добрых справаў".

Сацыяльная актывізацыя сталых людзей з'яўляецца адным з галоўных кірункаў працы гарадзенскага УЗВ.

29 April 2011

Сёння Дзень народзінаў "Універсітэту Залатога Веку"

Шаноўныя сябры і калегі!
Віншуем усіх, хто лічыць сябе так ці інакш звязаным з УЗВ з нашым першым Днём нараджэння!

29 красавіка 2010 г. адбыўся першы занятак ў межах нашага "Універсітэту Залатога Веку".

20 траўня адбудзецца святочная сустрэча навучэнцаў УЗВ, прысвечаная сканцэнню акадэмічнага года.

20 April 2011

Падарожжы ў прасторы і часе: Занёманскі Гродна

Такую назву мела чарговая экскурсія для навучэнцаў УЗВ, праведзеная 11 красавіка Віктарам Кірэевым.

19 April 2011

Падарожжа ў свет лічбаў, коштаў і грошай


Дзе лепш зберагаць грошы – дома ці ў банку?  Ці ёсць нейкая розніца паміж налічэннем пенсіі на картку і атрыманнем грошай у кассе? Ад чаго залежыць рост коштаў на спажывецкія тавары? У якой валюце лепш за ўсё захоўваць грошы? Чаму нельга браць другі крэдыт, каб пагасіць першы?

Гэтыя і іншыя пытанні да лектара - кіраўніка фінансавага падраздзялення аднаго з гарадзенскіх мерапрыемстваў, чалавека, які  мае багатыя веды і досвед працы з фінансамі,  Паўла Красько (на здымку), заранёў падрыхтавалі навучэнцы УЗВ да лекцыі пра фінансавую пісьменнасць.

17 April 2011

Школа добрых справаў: пачатак зроблены


Пасадка дрэваў, збор кнігаў для школьных і турэмных бібліятэк, рэчаў для бяздомных, стварэнне групы самадапамогі, рубрыкі парадаў на блогу - гэта далёка не поўны пералік ідэяў добрых справаў, якія ў бліжэйшыя месяцы навучэнцы "Універсітэту Залатога Веку" збіраюцца ажыццявіць у Гродне.


15 April 2011

Навучэнцы УЗВ наведалі музей Максіма Багдановіча

На ўваходзе ў дом гасцей сустракае Марыя Апанасаўна - гаспадыня дома, маці паэта. Пераходзячы з пакоя ў пакойчык, яна распавядае пра жыццё сваёй сям'і, дарагія яе сэрцу рэчы. Уражаныя такой формай падачы інфармацыі слухачы не могуць схаваць свайго захаплення!

Напрыканцы экскурсіі ўсіх чакала рамонкавая гарбата. Удзячныя госці працытавалі некалькі вершаў Максіма і нават паабяцалі наступны раз праспяваць "Зорку Венеру".


12 April 2011

Беларускія вячоркі - цёпла і ўтульна



У госці да навучэнцаў гуртка “Беларускія вячоркі” завітала выдатны майстар па саломапляценні Мар’яна Кузміцкая.


05 April 2011

Зміцер Іваноўскі: “Я вучуся бачыць свет вачамі сваіх навучэнцаў”

Серыю інтэрв'ю з выкладчыкамі "Універсітэту Залатога Веку" працягваецца размовай з вядомым гарадзенскім мастаком Зміцерам Іваноўскім. Ад пачатку дзейнасці УЗВ сп. Зміцер вядзе заняткі нашай "Акадэміі Мастацтваў Залатога Веку".

- Я ведаю, колькі мне каштавала прыйсці да да таго, кім я стаў, да сваіх сённяшніх уменняў і навыкаў. Калі б шмат гадоў таму знайшоўся такі чалавек, які дапамог мне, накіраваў, навучыў, перадаў мне тое, што сам умее – мой шлях быў бы значна прасцейшы. Таму сваім навучэнцам я хачу падараваць такую магчымасць, якой сам не меў - пачынае размову сп. Зміцер.

04 April 2011

Звонкія галасы маладых душой

Сустрэча слухачоў "Універсітэту Залатога Веку" з удзельнікамі гарадскога хору ветэранаў адбылася 24 сакавіка ў час гасцёўні, арганізаванай навучэнкамі другога набору УЗВ Марыяй Станіславіч і Тэрэзай Жукоўскай.
Хор пад кіраўніцтвам Міхаіла Аўхімені выканаў некалькі музыкальных кампазіцыяў мінулых гадоў, якія знайшлі добры водгук ад слухачоў універсітэта. Пад бурныя апладысменты былі сустрэты песні “Клён кудравы” і іншыя.
Эстафету хору падхапілі гледачы. Некалькі з іх прачыталі вершы: свае і беларускіх класікаў.


Наступную творчую вечарыну плануецца зладзіць у бліжэйшы час у музеі Максіма Багдановіча.

Вандроўка ў Святую Зямлю. Працяг

Другі дзень нашай вандроўкі пачынаецца з наведвання асноўнай хрысціянскай святыні – Храма Гроба Гасподняга. Едзем аўтобусам, не адрываючы вачэй ад велічнага, белага сонечнага Іерусаліма. Горача, 37 градусаў па Цэльсію. Каля святыні – паток веруючых і турыстаў з усяго свету.
Храм Гроба Гасподняга пабудаваны царыцай Аленай у 335 годзе. Разбураны персамі ў 614 годзе. Адноўлены ў 1009 г, разбураны ізноў, адноўлены крыжаносцамі ў 1149 годзе і існуе да цяперашняга часу. Часамі рэстаўруецца. Падзелены паміж 6 канфесіямі хрысціянскай царквы: грэка-праваслаўнай, каталіцкай, армянскай, копцкай, эфіопскай і сірыйскай. Кожнай выдзелены свае прыдзелы. Паволі спускаемся да месца, дзе быў пахаваны і ўваскрос Езус. Прыцемкі, гарыць свяшчэнны агонь, грэчаскі святар апальвае свечкі, на талерку кладзеш ахвяру і запіскі. Затым на хвілінку, на каленях кланяешся прасвятому месцу, цалуеш яго і кладзеш сувеніры, якія хочаш асвяціць. Адыходзіш, чакаеш сваіх спадарожнікаў у малітве ці роздуме.

Уваход у Храм Гроба Гасподняга

Шмат людзей падыходзяць да другога святога месца ў храме - Каменю Памазання. Насупраць уваходу ў Храм знаходзіцца шырокая мармуровая пліта, што прыкрывае камень. Калісьці сюды палажылі знятага з крыжа Езуса. 

17 March 2011

Марыя Станіславіч: жыццё, звязанае з космасам

Наш блог працягвае цыкл публікацый, звязаных з жыццёвымі гісторыямі слухачоў "Універсітэту Залатога Веку". Гераіняй новага матэрыялу з'яўляецца Марыя Станіславіч(на здымку злева).

 Значную частку свайго жыцця ёй давялося правесці ў закрытым горадзе Ленінску - сталіцы савецкага касмадрома ў Казахстане. Чытайце ўспаміны Марыі Станіславіч ў рубрыцы "Жыццёвы дзённік".

16 March 2011

Віктар Кірэеў "У мяне ёсць звышзадача: каб жыхары нашага горада ўсіх узростаў добра ведалі яго гісторыю, станавіліся шчырымі прыхільнікамі і знаўцамі нашай гісторыі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй".


Разам з ім нашыя навучэнцы падарожнічаюць, даведваюцца новыя факты старой гісторыі роднага гораду. Знаёмцеся - Віктар Кірэеў, вядучы секцыі УЗВ "Падарожжы ў часе і прасторы".

Ён доўга шукаў сябе. Калі быў маладым, кожны год мог па некалькі разоў змяняць працу. Працаваў і чыгуначнікам, і міліцыянерам!
Вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце. Але потым прызванне ўзяло верх і Віктар скончыў гістарычны факультэт ГрДзУ. Вучыўся завочна, адначасова працаваў у Музеі гісторыі рэлігіі, дзе пачаў праводзіць свае першыя экскурсіі. Праз некаторы час Віктару прапанавалі правесці экскурсію па-за межамі музея. Ён пагадзіўся і ў яго ўсё атрымалася. Недзе з 80-х гг.стаў экскурсаводам. Бывалі такія выпадкі, калі слухачы апладыравалі і нават прасілі аўтографы! З таго часу Віктар і вырашыў звязаць сваё жыццё менавіта з гэтай сферай дзейнасці – з экскурсаводствам.


Алена Калько “Самы галоўны залік для мяне – калі навучэнец зможа сказаць па-польску тое, што хоча"

Сярод навучэнцаў нашага УЗВ вельмі папулярныя курсы па вывучэнню замежных моваў.

Прапануем вам інтэрв’ю з вядучай секцыі польскай мовы Аленай Калько.

Як ты трапіла ва УЗВ?

Для мяне выкладанне – гэта поўнасцю новая сфера, нягледзячы на тое, што па адукацыі я выкладчык польскай мовы і літаратуры і выкладчык беларускай мовы і літаратуры. Да УЗВ я не працавала па сваёй спецыяльнасці, уся мая практыка выкладання мовы скончылася ўніверсітэцкай практыкай у школе.

Канешне, выкладанне для людзей сталага ўзросту выклікае некаторыя цяжкасці, таму што я ніколі з такім не сутыкалася – у нашым горадзе падобных курсаў больш няма, таму для мяне ўсё гэта было даволі незвычайным. Але мне было вельмі цікава паспрабаваць свае сілы.



14 March 2011

Горад, якога ўжо няма. Гародня на старых паштоўках


На такую тэму адбылася чарговая лекцыя для навучэнцаў УЗВ.  У ролі лектара - вядомы сярод нашых навучэнцаў выкладчык і вядучы секцыі  "Падарожжы ў часе і прасторы", гісторык-краязнаўца Віктар Кірэеў (на здымку).

На занятак прыйшло даволі шмат людзей, што і не дзіўна – нашы навучэнцы вельмі цікавяцца сваім горадам і яго гісторыяй, таму заняткі на падобную тэматыку заўсёды адбываюцца з аншлагам.

А паглядзець і паслухаць было што.

Нашыя навучэнкі ідуць лёгкай хадою


А ты так можаш?

Адной з самых папулярных секцый у межах "Універсітэту Залатога Веку" з'яўляецца йога. Вядзе гэтую секцыю Ірына Жутоўская (на здымку). Інструктарам йогі яна працуе трэці год.  Да гэтага была трэнерам па аэробіцы, фітнэсу і пілатэсу ў розных спартыўных клубах горада. Раней сур’ёзна займалася дзюдо і плаваннем. Да таго, як прыйшла ў аэробіку і шэйпінг, восем гадоў прысвяціла менавіта дзюдо.

Ірына з тых людзей, якія не спыняюцца ні на хвіліну, займаюцца спортам па меры магчымасцей. Пасля некалькіх гадоў заняткаў спортам паступова перайшла да трэнерскай працы з самымі рознымі групамі. Калі Ірына была студэнткай, яе накіравалі на практыку ў гп Бярозаўка. За год практыкі яна самастойна адкрыла там залу барацьбы, знайшла спонсараў.  Мела тады ўсяго толькі 21 год.

Як Вы прыйшлі да йогі?

Аэробіка, дзюдо, йога – гэта сумежныя сферы вялікага свету спорта. А калі маеш прызванне,
навыкі і жаданне займацца любімай справай, то ўсё атрымаецца, за што б ты не ўзяўся.

08 March 2011

Вандроўка ў Святую Зямлю. Частка 1.


Таццяна Пракопік

«Неяк ужо ў сталыя гады з глыбіні душы выкрышталізавалася мара – павандраваць па свеце. Потым задумалася – што такое свет, яго першапачатак, што ён у сабе ўтрымлівае. Хацела пачаць з Рыма, а потым зразумела, што гэта не першаснае, што ёсць важнейшае для мяне месца – Святая Зямля. Пачытала аб ёй раз, другі, і пацягнулася да яе. Захацелася паглядзець на тое неба, горы, прайсціся па евангельскіх сцежках, падыхаць Іарданам, паплаваць у возеры Кінерэт, адчуць сонца і пакаштаваць соль Мёртвага мора, адпачыць на Міжземным, навучыцца маліцца, падумаць пра адвечнае. Так звярнулася да хрысціянскага турызму»...


Святая Зямля – Раён Бліжняга Ўсходу, размешчаны на ўзбярэжжы Міжземнага мора. На поўначы ён абмежаваны Ліванам і Сірыяй, на усходзе – Іарданіяй і ракой Іардан, на поўдні – Егіптам і захадзе – Міжземным морам.
Святая Зямля асаблівае месца яшчэ і таму, што да яе прыкаваны інтарэсы многіх краін і рэлігій: хрысціянства, мусульманства, іудаізму. Св. Зямля – правобраз нябеснай Радзімы. На святых месцах чалавек як бы прабывае ў рэальнасці евангельскіх падзей, гэтыя месцы не прызнаюць другой Радзімы, акрамя Царства Божыя.

01 March 2011

Віталь Вановіч: мяне цешыць думка, што я магу прыносіць карысць

Заняткі ў межах "Універсітэту Залатога Веку" вядуць людзі рознага ўзросту. Адным з самых маладых вядучых секцый УЗВ з'яўляецца Віталь Вановіч (на здымку). З першых тыдняў працы УЗВ ён вядзе кампутарныя курсы для сталых людзей. Інтэрв'ю з Віталём распачынае цыкл размоваў з выкладчыкамі "Універсітэту Залатога Веку", якія будуць друкавацца на нашым блоку.

Віталь, што ўяўляе сабой твая секцыя, што вы вывучаеце на сваіх занятках?

Кампутарныя курсы – гэта магчымасць для людзей сталага веку авалодаць новымі тэхналогіямі, паралельна з навучаннем атрымліваць добры настрой і пазітыўныя эмоцыі. Гэта магчымасць атрымліваць актуальную рознабаковую інфармацыю і камунікаваць з іншымі людзьмі.

28 February 2011

Прэзентацыя кнігі "Гісторыя ХХ стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў"


Зала, у якой праходзіла імпрэза, не змагла змясціць 24 лютага ўсіх ахвотных сустрэцца з аўтарамі ўспамінаў, якія тычацца найноўшай гісторыі Беларусі.
Прэзентацыя адбывалася ў межах адкрытай агульнай сустрэчы  УЗВ.

Апроч некалькіх дзесяткаў яго слухачоў - сталых людзей, на сустрэчу са стваральнікамі і аўтарамі кнігі прыйшлі гарадзенскія краязнаўцы, грамадскія дзеячы, гісторыкі, выкладчыкі ВНУ.

21 February 2011

Падарожжы ў часе і прасторы

Такую назву мае цыкл экскурсій для слухачоў "Універсітэту Залатога Веку". Вядучы экскурсій - Віктар Кірэеў, знаёміць слухачоў УЗВ з самымі цікавымі месцамі роднага гораду.
Прапануем вашай увазе невязікае слайдшоў з апошняй экскурсіі, якая адбылася 21 лютага.

14 February 2011

Экалогія ў паўсядзённым жыцці альбо як уратаваць планету без напружання

Занятак пад такой назвай 10 лютага правялі нашы мінскія госці з экалагічных арганізацый: Яраслаў Бекіш (экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”) і Ірына Сухій (ГА “Экадом”).

Як  кожны з нас можа выратаваць планету ад вымірання, як адчуць сябе яе гаспадаром у поўным сэнсе гэтага слова - рахманым, клапатлівым - адказы на такія пытанні шукалі разам з мінскімі экспертамі  навучэнцы "Універсітэту залатога веку".

Аптымістка сп. Сафія Вераб'ёва-Дольская з экалагічнай фірмовай торбачкай
Слухачы Універсітэту падзяліліся на пяць працоўных груп, кожная з якіх павінна была прадставіць свой сцэнар будучыні планеты і развіцця чалавецтва. 

Трэнеры прадставілі на выбар пяць варыянтаў: песімістычны (чалавецтва стаіць на краі і хутка загіне ад прыроднай катастрофы), аптымістычны (развіццё новых тэхналогій і навукі выратуе чалавецтва і планету ад гібелі), людзі ўратуюцца на другой планеце і іншыя. 

Усе пяць груп выбралі аптымістычны варыянт і прапанавалі шляхі да паляпшэння існуючай сітуацыі.

Канешне, былі і скептыкі, якія таксама выказалі сваё песімістычнае меркаванне, але такіх аказалася вельмі мала. 

Вось некаторыя вытрымкі з выступленняў працоўных груп, калі яны абаранялі свае сцэнары будучыні планеты:



09 February 2011

Светлана Чернышева: пожилой возраст – это огромный ресурс


Універсітэты Залатога Веку і іншыя такога кшталту праекты, скіраваныя на сацыяльную, інтэлектуальную і фізічную актыўнасць сталых людзей існуюць у многіх краінах свету. Наш блог пачынае серыю інтэрв’ю з людзьмі, якія актыўна працуюць са сталымі людзьмі ў суседніх краінах.
Прапануем вашай увазе інтэрв’ю Ланы Руднік са Святланай Чарнышовай - заснавальніцай «Школы третьего возраста» у Санкт-Пецярбургу.

08 February 2011

Наша Снягурачка - самая лепшая!

Фотаздымак слухачкі "Універсітэту Залатога Веку" ў касцюме Снягуркі стаў адным з пераможцаў конкурсу, які ладзіла нядаўна газета "Вечерний Гродно".

Удзельнікі нашага праекту маглі бачыць нашу Снягурку на Каляднай вечарыне, якая адбылася 23 снежня.

Шчыра віншуем!


29 January 2011

Папулярная гісторыя Гродна для слухачоў Універсітэту Залатога Веку

Выклад на такую тэму зрабіў 27 студзеня доктар гістрычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч.
Навуковец распавёў пра мінулае нашага гораду ў 12-16 стагоддзях, асабліва засяродзіўшыся на гісторыі Гродна часоў Вітаўта Вялікага.

Акрамя гэтага, Алесь Краўцэвіч прывёў гістрычныя факты, якія даказваюць, што Гродна – спрадвечна беларускі горад – не польскі, не рускі, а беларускі. Шмат увагі надавалася расповяду пра археалагічныя знаходкі на тэрыторыі горада, пра знешні выгляд Гродна сем-восем стагоддзяў таму.

25 January 2011

Гурток УЗВ "Жыццёвы дзённік у фотаздымках" быў прэзентаваны ў Мінску

22 студзеня ў Мінску праходзіў Фестываль навучальных гурткоў пад назвай “Простыя словы, важныя рэчы”.
Па запрашэнні арганізатараў удзел у ім узялі вядучая гуртка "Жыццёвы дзённік у фотаздымках" Воля Корсун (на здымку ніжэй - злева), а таксама актыўная удзельніца гуртка і слухачка "Універсітэту Залатога Веку" Вера Кунцэвіч (на здымку ніжэй - зправа).

Яны правялі майстар-клас, у якім удзельнічалі восем чалавек. Сярод іх – госць са Швецыі, які пасля даў добрую адзнаку як гуртку і УЗВ, так і самому майстар-класу.

13 January 2011

Сёння аднаўляюцца заняткі ва "Універсітэце Залатога Веку"

Першы ў 2011 г. агульны выклад быў прысвечаны тэме “Прававыя пытанні і прававая дапамога для людзей сталага ўзросту”. Праводзіў занятак намеснік дэкана юрыдычнага факультэта гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Кузьмініч (на здымку ніжэй).