Таццяна Пракопік
«Неяк ужо ў сталыя гады з глыбіні душы выкрышталізавалася мара – павандраваць па свеце. Потым задумалася – што такое свет, яго першапачатак, што ён у сабе ўтрымлівае. Хацела пачаць з Рыма, а потым зразумела, што гэта не першаснае, што ёсць важнейшае для мяне месца – Святая Зямля. Пачытала аб ёй раз, другі, і пацягнулася да яе. Захацелася паглядзець на тое неба, горы, прайсціся па евангельскіх сцежках, падыхаць Іарданам, паплаваць у возеры Кінерэт, адчуць сонца і пакаштаваць соль Мёртвага мора, адпачыць на Міжземным, навучыцца маліцца, падумаць пра адвечнае. Так звярнулася да хрысціянскага турызму»...
Святая Зямля – Раён Бліжняга Ўсходу, размешчаны на ўзбярэжжы Міжземнага мора. На поўначы ён абмежаваны Ліванам і Сірыяй, на усходзе – Іарданіяй і ракой Іардан, на поўдні – Егіптам і захадзе – Міжземным морам.
Святая Зямля асаблівае месца яшчэ і таму, што да яе прыкаваны інтарэсы многіх краін і рэлігій: хрысціянства, мусульманства, іудаізму. Св. Зямля – правобраз нябеснай Радзімы. На святых месцах чалавек як бы прабывае ў рэальнасці евангельскіх падзей, гэтыя месцы не прызнаюць другой Радзімы, акрамя Царства Божыя.