Занятак пад такой назвай 10 лютага правялі нашы мінскія госці з экалагічных арганізацый: Яраслаў Бекіш (экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”) і Ірына Сухій (ГА “Экадом”).
Як кожны з нас можа выратаваць планету ад вымірання, як адчуць сябе яе гаспадаром у поўным сэнсе гэтага слова - рахманым, клапатлівым - адказы на такія пытанні шукалі разам з мінскімі экспертамі навучэнцы "Універсітэту залатога веку".
|
Аптымістка сп. Сафія Вераб'ёва-Дольская з экалагічнай фірмовай торбачкай |
Слухачы Універсітэту падзяліліся на пяць працоўных груп, кожная з якіх павінна была прадставіць свой сцэнар будучыні планеты і развіцця чалавецтва.
Трэнеры прадставілі на выбар пяць варыянтаў: песімістычны (чалавецтва стаіць на краі і хутка загіне ад прыроднай катастрофы), аптымістычны (развіццё новых тэхналогій і навукі выратуе чалавецтва і планету ад гібелі), людзі ўратуюцца на другой планеце і іншыя.
Усе пяць груп выбралі аптымістычны варыянт і прапанавалі шляхі да паляпшэння існуючай сітуацыі.
Канешне, былі і скептыкі, якія таксама выказалі сваё песімістычнае меркаванне, але такіх аказалася вельмі мала.
Вось некаторыя вытрымкі з выступленняў працоўных груп, калі яны абаранялі свае сцэнары будучыні планеты: