Такое рашэнне
прыняло прафесійнае журы IV Фестывалю нефармальнай адукацыі, які
праходзіў 7-9 снежня ў Мінску.
Разам з галоўнай
узнагародай за лепшы сайт сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
атрымалі яшчэ 7 дыпломаў і ўзнагарод у іншых фестывальных намінацыях. Так, у
конкурсе відэафільмаў другое месца атрымаў наш фільм, створаны ў межах праекта
“Постаці”. Спецдыплом у гэтай жа намінацыі атрымаў цыкл відэаролікаў, прысвечаных “Універсітэту
Залатога Веку”.
Удзельнікі
Фестывалю прызналі таксама лепшым прэзентацыйны стэнд арганізацыі.
Тэмай Фестывалю была нефармальная
адукацыя для ўсіх пакаленняў. Такога кшталту Фестывалі ладзяцца ў Беларусі
кожныя два гады. Іх асноўнымі арганізатарамі з’яўляюцца арганізацыі, аб’яднаныя
ў Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы. У склад гэтай Асацыяцыі ўваходзіць і ГА "Цэнтр "Трэці сектар".
No comments:
Post a Comment