“60 ЗА 60!”: СВЕТ АБІРАЕ ВЫБІТНЫХ ЛЮДЗЕЙ СТАРЭЙШЫХ ЗА 60
Кожны можа вылучыць сваю асобу. Арганізатары сьцярджаюць – людзі за 60 могуць навучаць, натхняць, уплываць, весьці за сабой, ствараць. Паколькі зараз працягласьць жыцьця павялічваецца й здароўе паляпшаецца, пажылыя людзі могуць уносіць большы ўклад у грамадзтва, чым калі-небудзь раней.
Калі Вы ведаеце актыўную, уплывовую і натхняльную асобу ва ўзросьце за 60, Вы можаце вылучыць яе намінантам у сьпіс «60 за 60!». Ініцыятыва стварэньня сьпісу актыўных людзей за 60 выступілі арганізацыі Ageinginthe 21stCentury: ACelebrationandaChallenge (Старэнне ў 21-м стагоддзі: святкаванне і выклік), UNFPA (Фонд арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у галіне Народанасельніцтва) і HelpAgeInternational (Міжнародная дапамога сталым людзям).Як намінаваць чалавека – чытайце па спасылцы: http://belngo.info/2012.60-za-
Актыўныя пенсіянеры жывуць даўжэй на 6 год
Такія дадзеныя прыводзяць шведскія навукоўцы з Karolinska Institutet, якія прааналізавалі стыль жыцця амаль 2 тысяч сталых
людзей ва ўзросце больш за 75 год.
Аказалася, што актыўныя мужчыны жывуць на шэсць, а
жанчыны – на пяць год даўжэй за сваіх аднагодкаў, якія вядуць пасіўны лад
жыцця.
Свае вынікі даследаванняў стылю жыцця стылю жыцця
сталых людзей апублікавалі і польскія даследчыкі. З іх вынікае, што польскі
пенсіянер найбольш часу (4 гадзіны ў дзень) аддае на добраўпарадкаванне хатняй
гаспадаркі. Яшчэ 3 гадзіны ідуць на прагляд тэлевізара і слуханне радыё. На забавы
і сяброўскія кампаніі ідзе 1,5 гадзіны ў дзень.
Удзел у рознага кшталту клубах па інтарэсах (спартыўных
секцыях, хорах і г.д.) бярэ ўсяго 3% мужчын і 2% жанчын сталага ўзросту. Гэта
амаль у пяць разоў менш, чым у Чэхіі.
Тым часам актыўны і здаровы лад жыцця можа працягнуць
жыццё сталага чалавека на 5-6 гадоў. Гэта падцверджваюць і дадзеныя,
апублікаваныя на сайце "British Medical Journal". Плаванне, прагулкі, гімнастыка і іншыя віды
фізічнай актыўнасці дадаюць у сярэднім два гады жыцця. Актыўны ўдзел у жыцці
рознага кшталту калектываў і кампаній дадаюць яшчэ ў сярэднім дадатковыя паўтары гады жыцця.
У Літве плануецца павысіць пенсійны ўзрост
Зараз у парламенце суседняй краіны абмяркоўваюць праект закона аб павышэнні пенсійнага ўзросту жанчын на 4 месяцы штогод, а мужчын - на два месяцы.
Зараз жанчыны выходзяць на пенсію ў Літве ў 60 год, а мужчыны - у 62,5 гады.
Беларусь становіцца краінай сталых людзей
Па прагнозах Сусветнага Банка, у 2050 г. самай "старой" нацыяй будзе Балгарыя: праз 40 год колькасць сталых людзей у гэтай краіне складзе 31,8%.
Далей ідуць Румынія (30,2%), Боснія і Герцагавіна (29,4%), Украіна (27,6%), Македонія (26,9%) і Беларусь.Па меркаванні навукоўцаў, у 2050 годзе ў нашай краіне 26,5% насельніцтва будуць складаць сталыя людзі.
Па стане на канец 2010 г. у Беларусі жыве больш за 2,5 млн. пенсіянераў.
No comments:
Post a Comment