Каля 60 чалавек бралі на працягу кастрычніка-снежня 2010 г. удзел у занятках “Універсітэту Залатога Веку” у Гродне.
Многія з іх узялі ўдзел у Каляднай вечарыне УЗВ, якая адбылася 23 снежня.
У карнавальных касцюмах, са Святым Мікалаем і калядоўшчыкамі, з песнямі і цёплымі пажаданнямі, салодкім тортам, гармонікам, танцамі і добрым настроем слухачы адсвяткавалі Раство ды Новы год.
Блог, прысвечаны гісторыі і дзейнасці "Універсітэту Залатога Веку" (УЗВ) у Гродне, які дзейнічае з красавіка 2010 г. пры грамадскім аб'яднанні "Цэнтр "Трэці сектар".
30 December 2010
04 December 2010
Развівацца, быць карысным людзям
Што такое сталы ўзрост? Для кагосьці - час самоты, наракання на лёс ды настальгіі па мінулым. Для нас, слухачоў і арганізатараў праекта "Універсітэт Залатога Веку", гэта час, які можна прысвяціць рэалізацыі няздзейсненых пакуль мараў, працы на карысць грамадству. Гэта час, калі мы можам навучыць адзін аднаго нечаму новаму і карыснаму. Гэта час для таго, каб дзяліцца сваім багатым жыццёвым досьведам, быць карысным другім людзям і грамадству.
Subscribe to:
Posts (Atom)