Showing posts with label заняткі. Show all posts
Showing posts with label заняткі. Show all posts

23 April 2013

Слухачы УЗВ сачылі за падзеямі "на Парнасе"

Удзельнікі секцыі "Беларуская мова" з задавальненнем схадзілі ў драматычны тэатр на пастаноўку "Тарас на Парнасе".

10 April 2013

Лялечкі для яечак або падарункі на Вялікдзень

У секцыі "Беларускія вячоркі" прашоў чарговы занятак на ўздыме! Да іх завітала Ірына Новік (выкладчыца секцыі "Мода, стыль і прыгажосць") і правяла майстар-клас па падрыхтоўцы да Вялікдзеня!Наведвальнікі гэтай секцыі, разам з яе вядучай Верай Кунцэвіч рабілі незвычайных зайчыкаў і лялечак.
                          (На  здымку злева направа: Людміла Матвеева і Ніна Фаменка)

24 February 2012

Адбыўся майстар-клас па вырабу лялек

На працягу двух вечароў слухачы УЗВ пад кіраўніцтвам Ірыны Новік (на здымку ў цэнтры) вучыліся вырабляць лялькі.


12 January 2012

Сусветны досьвед інтэлектуальнай і сацыяльнай актывізацыі сталых людзей

Гэтай тэме была прысвечана першая ў 2012 г. агульная сустрэча слухачоў УЗВ, якая адбылася 12 студзеня.
Інтэлектуальная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей
У час сустрэчы была прадстаўлена прэзентацыя, якая распавядала пра гісторыю і досьвед працы са сталымі людзьмі ў Францыі, Англіі, ЗША і Канадзе, Кітаі, краінах Паўднёвай Амерыкі. Асаблівая ўвага была нададзеная падобным на нашу праграмам у Польшчы, Расіі і Ўкраіне.

28 October 2011

Адбыўся інтэграцыйны занятак для слухачоў УЗВ

Новыя слухачы "Універсітэту Залатога Веку" мелі магчымасць 27 кастрычніка пазнаёміцца паміж сабой, а таксама з тымі, хто ўдзельнічае ў праграме ўжо не першы год.

19 April 2011

Падарожжа ў свет лічбаў, коштаў і грошай


Дзе лепш зберагаць грошы – дома ці ў банку?  Ці ёсць нейкая розніца паміж налічэннем пенсіі на картку і атрыманнем грошай у кассе? Ад чаго залежыць рост коштаў на спажывецкія тавары? У якой валюце лепш за ўсё захоўваць грошы? Чаму нельга браць другі крэдыт, каб пагасіць першы?

Гэтыя і іншыя пытанні да лектара - кіраўніка фінансавага падраздзялення аднаго з гарадзенскіх мерапрыемстваў, чалавека, які  мае багатыя веды і досвед працы з фінансамі,  Паўла Красько (на здымку), заранёў падрыхтавалі навучэнцы УЗВ да лекцыі пра фінансавую пісьменнасць.

13 January 2011

Сёння аднаўляюцца заняткі ва "Універсітэце Залатога Веку"

Першы ў 2011 г. агульны выклад быў прысвечаны тэме “Прававыя пытанні і прававая дапамога для людзей сталага ўзросту”. Праводзіў занятак намеснік дэкана юрыдычнага факультэта гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Кузьмініч (на здымку ніжэй).