Блог, прысвечаны гісторыі і дзейнасці "Універсітэту Залатога Веку" (УЗВ) у Гродне, які дзейнічае з красавіка 2010 г. пры грамадскім аб'яднанні "Цэнтр "Трэці сектар".
28 December 2012
Калядная вечарына УЗВ адбылася!
Яе ўдзельнікамі сталі каля 150 слухачоў "Універсітэту Залатога Веку" і гасцей праграмы. Упрыгожваннем святочнай вечарыны сталі выступ хора беларускай духоўнай музыкі "Бацькаўшчына", а таксама нумары самадзейнасці, падрыхтаваныя слухачамі розных секцыі УЗВ.
Пазнакі:
інтэграцыя,
святы
26 December 2012
Яшчэ адзін глыток роднай мовы…
Не кожнаму свядомаму беларусу даводзіцца часта чуць сваё і гаварыць на сваёй, але толькі не тут - на ўроках беларускай мовы ва “Універсітэце Залатога Веку”, дзе гучыць РОДНАЯ МОВА і льецца яе мілагучны спеў.
На перадапошнім занятку беларускай мовы ва “Універсітэце Залатога Веку” наведвальнікі гэтай секцыі апынуліся на літаратурнай вечарыне.
На перадапошнім занятку беларускай мовы ва “Універсітэце Залатога Веку” наведвальнікі гэтай секцыі апынуліся на літаратурнай вечарыне.
![]() |
Слухачка УЗВ Ларыса Гірас з кнігай нашай госці са Смаргоні Алы Клемянок |
Пазнакі:
асобы,
госці,
стажыроўка,
творчасць
24 December 2012
Слухачы УЗВ віншуюць і атрымліваюць віншаванні
У пераднавагоднія дні слухачы УЗВ дзеляцца сваімі пажаданнямі, якія сабралі і апрацавалі слухачы секцыі "Залатое пяро".
Валянціна Ніцкая, слухачка УЗВ з 2010 г.:
Стучат часы - уходит Старый год,
Шуршат его последние страницы,
Пусть лучшее, что было - не уйдет,
А худшее - не смеет возвратиться!!!
И пусть в Новом году, дорогие слушатели УЗВ, мы будем со всеми в ладу, и, прежде всего, - с самим собой!
С Рождеством и Новым 2013 годом! Желаю счастья!!!

віншаванні,
Залатое пяро,
святы,
слухачы УЗВ
21 December 2012
Рыхтуемся да Калядаў!
На працягу ўжо некалькіх вечароў удзельніцы секцыі "Беларускія вячоркі" пад кіраўніцтвам яе вядучай Веры Кунцэвіч рыхтуюць рукадзельныя калядныя паштоўкі.
Слухачы УЗВ пазнаёміліся з сакральным мастацтвам Гарадзеншчыны
Менш за год прайшло з таго часу, як Любоў Зорына (на здымку) зрабіла презентацыю на тэму “ Сакральнае мастацтва Гарадзеншчыны” для сваіх сяброў- слухачоў УЗВ. Тады яе выступленне захапіла, нарадзіла шмат пытанняў.
19 December 2012
18 December 2012
Дзейнасць УЗВ была прадстаўлена гасцям з Мінска
Каля 40 удзельнікаў праектаў для сталых людзей са сталіцы наведалі 14 снежня Гродна.
17 December 2012
Прыходзьце да нас на Вячоркі!
Цыкл інтэрв'ю з вядучымі секцый "Універсітэту Залатога Веку" працягвае інтэрв'ю Таццяны Харчанка з кіраўніцай "Беларускіх Вячорак" Верай Кунцэвіч (на здымку).
Пазнакі:
выкладчыкі УЗВ
15 December 2012
Быць унікальным няпроста, але можна да гэтага імкнуцца
Вольга Корсун – кіраўнік фотасекцыі “Жыццёвы дзённік” Універсітэта Залатога Веку. Вольга навучаецца на 5-м курсе Гродзенскага ўніверсітэта ім. Я. Купалы на факультэце журналістыкі. Замужам, мае маленькую дачку. Ва “Універсітэце Залатога Веку” Вольга працуе з 2010 года. Пра секцыю, жыццё і творчасць з Вольгай паразмаўляла яе навучэнка, слухачка УЗВ Вольга Анціпава.
Пазнакі:
выкладчыкі УЗВ
14 December 2012
Пачала працу Школа добрых справаў
Слухачамі УЗВ ініцыяваныя 9 дабрачынных акцый, якія плануецца правесці сваімі сіламі ў студзені-красавіку 2013 года.
Пазнакі:
Школа добрых справаў
Урокі польскай
Ад самага пачатку працы "Універсітэту Залатога Веку" яго слухачы маюць магчымасць вывучаць замежныя мовы. У іх ліку - польскую. Нязменнай вядучай гэтай секцыі з'яўляецца Алена Калько (на здымку), якая і стала чарговай гераіняй цыклу інтэрв'ю з выкладчыкамі УЗВ, які рыхтуюць удзельнікі секцыі "Залатое пяро".
- Алена, скажыце, чым выклікана вашае жаданне стаць педагогам?
- Да педагогаў я сябе, шчыра кажучы, ніколі не адносіла, хутчэй да выкладчыкаў, да тых, хто дзеліцца сваімі ведамі, без выхаваўчых момантаў. Хоць адукацыя ў мяне і педагагічная, але гэта спецыфіка ВНУ.
- Дзе вы атрымалі адукацыю?
- У нашым купалаўскім універсітэце. Я скончыла славянскае аддзяленне філалагічнага факультэта ГрДзУ ім. Я. Купалы і магістратуру пры ім.

12 December 2012
Акадэмікі таксама вучацца ва «Універсітэце Залатога Веку»
Адным з самых вядомых слухачоў УЗВ у гэтым акадэмічным годзе з’яўляецца член-карэспандэнт Акадэміі навук Андрэй Майсяёнак.
- Андрэй Георгіевіч, як Вы ацэньваеце факт стварэння ў Гродне “Універсітэту Залатога Веку”?
- Вельмі станоўча. Ён дае магчымасць сталым людзям даведацца шмат новага ў розных галінах ведаў. Тут сустракаюцца энергічныя людзі, якія хочуць атрымаць новыя навыкі і веды, якія дапамагаюць ім у жыцці. Наведванне УЗВ таксама збліжае пакаленні. Да прыкладу, моладзь у часы кампутарызацыі добра валодае кампутарамі і дапамагае ў межах УЗВ авалодваць імі людзям старэйшага ўзросту. Гэта вельмі важная і добрая справа, якую трэба пашыраць.

слухачы УЗВ,
уражанні
11 December 2012
Слухачы УЗВ рыхтуюць карнавальныя маскі
Пачатак зімы ва “Універсітэце
Залатога Веку” адразу ж напоўніўся чароўным прадчуваннем цудаў зімовых святаў.
Пазнакі:
выкладчыкі УЗВ,
святы,
творчасць
10 December 2012
Блог УЗВ – лепшы сярод адукацыйных сайтаў краіны!
Такое рашэнне
прыняло прафесійнае журы IV Фестывалю нефармальнай адукацыі, які
праходзіў 7-9 снежня ў Мінску.
04 December 2012
Падведзеныя вынікі працы секцый УЗВ у кастрычніку і лістападзе
У першы дзень зімы адбылася працоўная сустрэча вядучых секцыі УЗВ. Выкладчыкі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад працы ў новым акадэмічным годзе, распавялі пра вынікі і ход працы ў кожнай з секцый.
Вядучыя секцый УЗВ (злева направа): Оля Астроўская (Беларуская мова), Вера Кунцэвіч ("Беларускія вячоркі"), Вікторыя Квасоўка ("Сад мары")
Пазнакі:
выкладчыкі УЗВ,
трэнінг
Subscribe to:
Posts (Atom)