Блог, прысвечаны гісторыі і дзейнасці "Універсітэту Залатога Веку" (УЗВ) у Гродне, які дзейнічае з красавіка 2010 г. пры грамадскім аб'яднанні "Цэнтр "Трэці сектар".
28 January 2012
26 January 2012
Залаты век - час для сябе і грамадства
Такую назву мае артыкул, які з'явіўся днямі ў часопісе "Адукатар". Артыкул прысвечаны замежнаму досьведу сацыяльнай, інтэлектуальнай і фізічнай актывізацыі сталых людзей, а таксама працы гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку".
Аўтары артыкулу - адныя са стваральнікаў гарадзенскага УЗВ Вітаўт Руднік і Лана Руднік.
Пазнакі:
замежны досьвед,
УЗВ,
цікава ведаць
25 January 2012
24 January 2012
Стары і бездапаможны ці актыўны і ў росквіце сілаў?
У час панавання маладосці, прыгажосці і здароўя тэма сталага чалавека не актуальная і амаль не асвятляецца ў беларускіх СМІ. Зрэдку ў газетах ці на тэлебачанні мільгаюць вобразы абяздоленых, хворых на ўсе хваробы сталых людзей, ці злоcных бабулек, якія перамываюць усім косткі.
Ці сапраўды старасць мае толькі негатыўны бок, ці гэта толькі навязаныя сучаснасцю стэрэатыпы?
12 January 2012
Сусветны досьвед інтэлектуальнай і сацыяльнай актывізацыі сталых людзей
Гэтай тэме была прысвечана першая ў 2012 г. агульная сустрэча слухачоў УЗВ, якая адбылася 12 студзеня.
Інтэлектуальная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей
У час сустрэчы была прадстаўлена прэзентацыя, якая распавядала пра гісторыю і досьвед працы са сталымі людзьмі ў Францыі, Англіі, ЗША і Канадзе, Кітаі, краінах Паўднёвай Амерыкі. Асаблівая ўвага была нададзеная падобным на нашу праграмам у Польшчы, Расіі і Ўкраіне.
Subscribe to:
Posts (Atom)