Showing posts with label даследаванні. Show all posts
Showing posts with label даследаванні. Show all posts

24 January 2012

Стары і бездапаможны ці актыўны і ў росквіце сілаў?

У час панавання маладосці, прыгажосці і здароўя тэма сталага чалавека не актуальная і амаль не асвятляецца ў беларускіх СМІ. Зрэдку ў газетах ці на тэлебачанні мільгаюць вобразы абяздоленых, хворых на ўсе хваробы сталых людзей, ці злоcных бабулек, якія перамываюць усім косткі. Ці сапраўды старасць мае толькі негатыўны бок, ці гэта толькі навязаныя сучаснасцю стэрэатыпы?