27 February 2013

Слухачы УЗВ атрымалі падзяку за чарговую добрую справу

Ліст падзякі на адрас праграмы даслаў настаяцель Храма святога благавернага князя Дзімітрыя Данскога іерэй Сергій (Башкіраў) з Барысава.


Святар выказвае падзяку ўдзельніцам нашай секцыі "Мода, стыль і прыгажосць"(вядучая Ірына Новік), якія прадставілі вырабленыя сваімі рукамі цацкі для дабрачынных кірмашоў. За атрыманыя ад продажу лялек грошы была набытая швейная машынка, перададзеная ў Барысаўскі дзіцячы прытулак.
Удзельніцы секцыі за вырабам лялек
Гэта чарговая добрая справа, здзейсненая сёлета слухачамі УЗВ. У пачатку лютага ў розныя сацыяльныя ўстановы была перададзеная вопратка для людзей, якія маюць у ёй патрэбу. Зараз сканчаецца акцыя па зборы кніг.
На пачатак вясны запланаваная акцыя па зборы рассады кветак, якую таксама перададуць у розныя сацыяльныя ўстановы.
Яшчэ перад Новым годам былі перададзеныя ахвяраванні на ўтрыманне прытулку для хатніх жывёлаў.



No comments:

Post a Comment