20 September 2013

Чытайце нас цяпер на uzv.by

Дарагія нашыя чытачы! Сачыце цяпер за навінамі нашага "Універсітэту Залатога Веку" на новым сайце uzv.by

Дзякуй вялікі ўсім, хто чытаў наш блог, пісаў для яго! Гэта дзякуючы вашым высілкам наш блог быў прызнаны лепшым беларускім сайтам у галіне нефармальнай адукацыі за 2010-2012 гг. Давайце цяпер зробім лепшым і новы сайт, прысвечаны актывізацыі сталых людзей!
Калі ласка, пішыце нам, каментуйце нашыя артыкулы, дасылайце нам свае фотаздымкі!

18 August 2013

“Універсітэт Залатога Веку”: пачынаем пяты сезон!

Сёлетні, ужо пяты па ліку, акадэмічны год у межах “Універсітэту Залатога Веку” абяцае быць яшчэ больш насычаным і тэматычна разнастайным.

01 August 2013

Выйшаў першы нумар альманаху "УЗВышша"

Альманах прысвечаны найперш дзейнасці гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”.

25 July 2013

"Сад мары" марыць і на канікулах

Навучэнцы секцыі  "Сад мары" і на канікулах працягваюць практычныя  заняткі. Гэтым разам яны гасцілі на лецішчы Таццяны Шапель, якая добразычліва распавяла і паказала свой сад. Нас радавалі шматлікія кветкі, якія клапатліва Таццяна выгадавала на сваім участку:  ружы, клематысы, хосты, экзатычныя рададэндроны і шмат іншых. Уіверсітэт Залатога Веку

22 July 2013

Рыхтуецца першы выпуск альманаху "УЗВышша"

Выданне прысвечана найперш дзейнасці гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку". Слухачы і выкладчыкі, добрыя справы, ініцыяваныя ўдзельнікамі нашай праграмы, інтэрв'ю з замежнымі экспертамі, карысныя парады - усё гэта і шмат чаго іншага чакае чытачоў першага выпуску альманаха, які пабачыць свет у бліжэйшыя дні.
Разынкай нумару абяцае стаць фотапраект "Пасланне свету", удзельнікамі якога былі многія з навучэнцаў УЗВ.
Пагартаць выданне можна будзе і на старонках блога.

15 July 2013

Падводзім вынікі "стыльнай" працы

Адной з найбольш адметных секцый УЗВ у 2012/2013 акадэмічным годзе з'яўлялася секцыя "Мода, стыль і прыгажосць".

Кампутар для актыўнага жыцця

Такую назву меў эксперыментальны курс, які ў лютым-красавіку 2013 г. вялі ў межах УЗВ Ірына і Анатоль Новікі.


21 June 2013

"Залатое пяро": вучыцца журналістыцы ніколі не позна

Больш за 30 матэрыялаў для нашага блога падрыхтавалі сёлета навучэнцы секцыі "Залатое пяро", якая толькі год таму з'явілася ў раскладзе заняткаў "Універсітэту Залатога Веку".
Некаторыя эпізоды працы секцыі - у нашым мультымедыйным роліку.

17 June 2013

Хадзілі па-скандынаўску

Чарговы майстар-класы па скандынаўскай хадзьбе для слухачоў УЗВ адбыўся 16 чэрвеня на сцяжынцы здароўя ў лесапарку "Пышкі".
Заняткі са слухачамі УЗВ праводзіць інструктар Аляксандр Мех
Каля дзесяці чалавек апрабавалі на сабе гэты новы спосаб падтрымкі фізічнай формы і здароўя.
Наступны майстар-клас запланаваны на 13 ліпеня.

12 June 2013

Падпішыце петыцыю ў падтрымку Канвенцыі ААН па правах сталых людзей

Свой подпіс пад зваротам да ўрадаў розных краін з патрабаваннем падпісаць Канвенцыю ААН па правах сталых людзей паставіла ўжо больш за 80 тысяч чалавек па ўсім свеце.
Для падпісання петыцыі трэба націснуць на гэтую спасылку - http://www.helpage.org/russian/get-involved/russian-test-petition/