Навучэнцы секцыі "Сад мары" і на канікулах працягваюць практычныя заняткі.
Гэтым разам яны гасцілі на лецішчы Таццяны Шапель, якая добразычліва распавяла і паказала свой сад.
Нас радавалі шматлікія кветкі, якія клапатліва Таццяна выгадавала на сваім участку: ружы, клематысы, хосты, экзатычныя рададэндроны і шмат іншых.
Ураджай клубніц у гэтым годзе быў добры і іх збіралі у вёдры.
А хутка грыбы, яблыкі, якія лепш збіраць у кошычкі. На наступным занятку вучыліся рабіць кошыкі.
Тыдзень таму паглядзелі сад Тацяны Ерыксонавай.
Вельмі многа цікавага ўбачылі, маліны некалькі сартоў, смародзіны.
"Папіроўкай" ужо і паласаваліся, кветак шмат. Пабывалі ў яе знаёмай, сапраўднага дызайнера, захопленага кветкавода.
Убачылі вельмі прыгожы сад, калекцыю ружаў і другіх кветак, даведаліся многа новага. Наперадзе другія справы і сустрэчы.
Вікторыя Квасоўка
Ураджай клубніц у гэтым годзе быў добры і іх збіралі у вёдры.
No comments:
Post a Comment