Майстар-клас па апрананні гэтай традыцыйнай індыйскай вопраткі адбыўся 4 лютага ў межах секцыі "Мода, стыль і прыгажосць".
Блог, прысвечаны гісторыі і дзейнасці "Універсітэту Залатога Веку" (УЗВ) у Гродне, які дзейнічае з красавіка 2010 г. пры грамадскім аб'яднанні "Цэнтр "Трэці сектар".
04 February 2013
03 February 2013
Папярэджанне крызісных сітуацый у сталым узросце
Гэтай тэме была прысвечаная чарговая агульная сустрэча слухачоў "Універсітэту Залатога Веку", якая адбылася 31 студзеня.
Пазнакі:
выкладчыкі УЗВ,
лекцыі
30 January 2013
27 January 2013
26 January 2013
Глядзіце фільм пра Калядную вечарыну-2012
Усе самыя цікавыя моманты традыцыйнай Каляднай вечарыны "Універсітэту Залатога Веку" - у новым відэафільме. Прыемнага прагляду!
Пазнакі:
інтэграцыя,
святы,
творчасць
24 January 2013
19 January 2013
Рэалізаваная першая "Добрая справа" у гэтым акадэмічным годзе
Слухачы УЗВ перадалі 17 студзеня ахвяраванні, якія сабралі для прытулку для бяздомных жывёлаў.
Намесніца старшыні грамадскага аб'яднання "Адданае сэрца" Алена Шыманіца (на здымку злева) падзякавала навучэнцам "Універсітэту Залатога Веку" за дапамогу ды коратка распавяла пра дзейнасць сваёй арганізацыі.

![]() |
| Сябра Рады УЗВ Людміла Віннікава (зправа) перадае сабраныя слухачамі УЗВ ахвяраванні |
Пазнакі:
госці,
Школа добрых справаў
Прафесар Пяткевіч пазнаёміў слухачоў УЗВ з "Гародняй Літаратурнай"
Пранікнёныя аповеды пра лёсы і творчасць Элізы Ажэшкі, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Дануты Бічэль ды іншых паэтаў і пісьменнікаў, чые імёны звязаныя з Гродна. Сакавітая беларуская мова, глыбокае веданне тэмы - усё гэта пра выклад прафесара Аляксея Пяткевіча, зроблены 17 студзеня для слухачоў УЗВ.
Пазнакі:
выкладчыкі УЗВ,
гісторыя,
госці
12 January 2013
“Універсітэт Залатога Веку” прыме ўдзел у ІІ міжнародным фэсце кароткаметражных фільмаў
У гэты ж час паказы міжнароднай праграмы пройдуць у 14 краінах свету: Мексіцы, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Швайцарыі, Італіі і інш.
Мэтамі фестывалю з'яўляюцца прасоўванне незалежнага аўтарскага кінематографа, пошук новых форм і рашэнняў у кінамастацтве, развіццё і ўмацаванне сувязяў паміж кінематаграфістамі і кінематаграфічнымі супольнасцямі па ўсім свеце.

10 January 2013
Гасцявыя сем’і, Дамы зімоўкі і ўзаемадапамогі – інавацыі для сталых на Гарадзеншчыне
Пра новыя формы працы са сталымі людзьмі адсправаздачыўся камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама.
У Гродзенскім, Лідскім, Астравецкім, Смаргонскім і Свіслацкім раёнах састарэлыя атрымалі магчымасць часова пажыць у гасцявых сем’ях. У Карэліцкім, Гродзенскім і Свіслацкім раёнах адкрыліся “Дом зімоўкі” і “Дом узаемадапамогі і сацыяльнай падтрымкі для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў”.

Subscribe to:
Posts (Atom)