Намесніца старшыні грамадскага аб'яднання "Адданае сэрца" Алена Шыманіца (на здымку злева) падзякавала навучэнцам "Універсітэту Залатога Веку" за дапамогу ды коратка распавяла пра дзейнасць сваёй арганізацыі.
![]() |
Сябра Рады УЗВ Людміла Віннікава (зправа) перадае сабраныя слухачамі УЗВ ахвяраванні |
Па словах Алены, праблема з бяздомнымі жывёламі ў горадзе вельмі вострая. Толькі ў наступным годзе павінен з'явіцца абсталяваны прытулак для кінутых катоў і сабак. Пакуль жа сябры арганізацыі трымаюць бяздомных жывёлаў на сваіх кватэрах.
Грошы, якія ахвяруюць арганізацыі, ідуць найперш на стэрылізацыю, лекі і харчаванне для жывёлаў. Толькі ў мінулым годзе сябры і валанцёры арганізацыі выратавалі ад немінучай смерці каля 400 бяздомных катоў і сабак.
Акцыя збору сродкаў на дапамогу бяздомных жывёлам была ініцыяваная ў час першай у гэтым акадэмічным годзе сустрэчы "Школы добрых справаў".
У хуткім часе слухачы УЗВ плануюць распачаць яшчэ некалькі дабрачынных акцый.
No comments:
Post a Comment