11 March 2013

Як мы сустрэліся з Юрыям Качуком

Жыццё ва "Універсітэце Залатога Веку" дорыць нам усё новыя і новыя сюрпрызы. Вось і на чарговай агульнай чацьвярговай сустрэчы нас чакала спатканне з выдатнай творчай асобай -  інжынерам, мастаком і знаўцам беларускай кухні Юрыям Качуком.

Госць пазнаёміў нас з некаторымі асаблівасцямі беларускай кухні. Аказалася, што ён таксама добра ведае польскую і літоўскую кухні. Некалькі год таму разам з Янінай Чыжэўскай з Беластока Юры Качук выдаў "Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны" (на двух мовах), а нядаўна - выдатна ілюстраваную "Моц смаку".
Удзельнікаў сустрэчы ўразіла, наколькі наш госць шчодра дзяліўся сваімі ведамі ў галіне кулінарыі, наколькі цудоўна ён прапагандуе сваю родную мову і беларускую культуру, любіць сваю родную Беларусь.

У час сустрэчы Юры Качук назваў пяць найбольш адметных, з яго пункту гледжання, беларускіх страваў і пакінуў іх апісанне нам у якасці кулінарнага падарунку!

Валянціна Звярынская (злева)

No comments:

Post a Comment