22 лістапада прайшоў першы справаздачна-выбарны сход слухачоў "Універсітэту залатога Веку". Справаздачу давала Рада, упершыню абраная год назад. Як і ў мінулым годзе, у многіх слухачоў універсітэта (асабліва новых) былі пытанні: нашто патрэбна нейкая рада, калі і без яе справы ідуць добра і г.д.
Блог, прысвечаны гісторыі і дзейнасці "Універсітэту Залатога Веку" (УЗВ) у Гродне, які дзейнічае з красавіка 2010 г. пры грамадскім аб'яднанні "Цэнтр "Трэці сектар".
30 November 2012
27 November 2012
Я вырасла ў сваіх вачах
Заняткі ва "Універсітэце Залатога Веку" я наведваю ўжо трэці год. За гэты час я вырасла ў сваіх вачах: набыла новыя знаёмствы, пашырыла кругазор, па-іншаму зірнула на свой узрост.
Наведвала секцыю "Падарожжа ў часе і прасторы" (дзякуючы ёй столькі новага даведалася пра пра родны горад!), пачала вывучаць польскую мову. Агульныя лекцыі таксама неслі новую інфармацыю.
Пачатак гэтага навучальнага года прымусіў мяне пахвалявацца. У канцы верасня я збіралася ад'ехаць з горада больш, чым на месяц, і даведалася, што пададзена вельмі шмат новых заяваў ва УЗВ, гэта азначае - з'явіліся "канкурэнты".
Але, на шчасце, да маіх праблем паставіліся з разуменнем і па вяртанні я знайшла сваё прозвішча ў ліку залічаных у секцыі, якія мяне цікавілі.

Пазнакі:
секцыі,
слухачы УЗВ,
уражанні
23 November 2012
22 November 2012
20 November 2012
Вольга Анціпава: Я радая новаму навучальнаму году
Слухачы “Універсітэту Залатога Веку” працягваюць дзяліцца сваімі ўражаннямі ад ўдзелу ў праграме. Чарговы матэрыял на гэтую тэму для нашага блогу мы атрымалі ад Вольгі Анціпавай (на здымку атрымлівае пасведчанне пра сканчэнне мінулага акадэмічнага года).
15 November 2012
14 November 2012
13 November 2012
Прагаласуйце за блог УЗВ!
Падтрымайце наш блог на конкурсе сайтаў, які адбываецца ў межах сёлетняга Фестывалю нефармальнай адукацыі ў Мінску! Для гэтага неабходна перайсці па спасылцы http://festivalnfaminsk.wordpress.com/2012/11/12/ і аддаць свой голас блогу uzv-hrodna.blogspot.com Спадзяемся на вашую падтрымку!
11 November 2012
Хто ідзе ва УЗВ
Слухач і сябра Рады УЗВ Іван Буднік напісаў чарговы верш, прысвечаны "Універсітэту Залатога Веку".
Subscribe to:
Posts (Atom)