05 June 2013

Добрыя справы УЗВ на канікулах

Слухачы Універсітэта Залатога Веку неўтаймоўваюцца нават на канікулах. Сваю чарговую добрую справу яны ладзілі для аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па вул.Лізы Чайкінай Кастрычніцкага раёна горада Гродна. 


04 June 2013

Іван Буднік аднавіў забытае…

 Выйшла ў свет кніга нашага слухача “Універсітэту Залатога Веку” Івана Будніка “Да падзеяў 1863 – 64 гадоў на Гарадзеншчыне”. З гэтай нагоды мы звярнуліся да аўтара, каб спытаць, што адбывалася па-за межамі кнігі падчас яе напісання.

 Іван Буднік у цэнтры

30 May 2013

Ірына Новік: “Узрост – гэта прыгожа”

Сёлета ва “Універсітэце Залатога Веку” з’явілася яшчэ адна новая секцыя – “Мода, стыль і прыгажосць”. Прапануем вашай увазе інтэрв’ю з цікавай і прыгожай ва ўсіх сэнсах жанчынай, вядучай гэтай секцыі – Ірынай Новік.


28 May 2013

Іна Севярын-Шота: “Будучыня мовы залежыць ад яе носьбітаў”

Сёлета ва Універсітэце Залатога Веку з’явілася новая секцыя па вывучэнню штучнай мовы эсперанта. Дарэчы, у серыях навукова-фантастычных кніг Гарысана эсперанта з’яўляецца мовай міжпланетнай камунікацыі. У космас нашыя навучэнцы пакуль што не збіраюцца, але тым не менш, узяліся за вывучэнне мовы з вялікім імпэтам. Прапануем вашай увазе інтэрв’ю з вядучай гэтай секцыі – Інай Севярын-Шота (на здымку стаіць).
Ідзе занятак секцыі Эсперанта


27 May 2013

Наталля Камок: “УЗВ – гэта маленькае жыццё”

Ці магчыма ператварыцца ў сапраўдную бізнэс-ледзі, выйшаўшы на пенсію? Якія складнікі асабістага поспеху? Хто яна – гаспадыня свайго жыцця? Пра гэта і не толькі – у інтэрв’ю з вядучай секцыі “Уласная справа” Наталляй Камок.

22 May 2013

Сталыя гарадзенцы знаёміліся з Еўразвязам

Навучэнцы УЗВ сустрэліся 22 траўня з з навуковым супрацоўнікам Еўрапейскай рады па міжнародных дачыненнях (European Council for Foreign Relations) Янай Кобзавай.

21 May 2013

Развітацца, каб сустрэцца зноў…

   Вось і яшчэ адзін навучальны год ва УЗВ стаў гісторыяй. Якім ён застанецца ў памяці слухачоў, чым быў адметны для кожнага з удзельнікаў праграмы і для ўсіх нас?


19 May 2013

Скандынаўская хадзьба ва УЗВ

Незвычайна пачаўся дзень 19 траўня ва Універсітэце Залатога Веку. Група навучэнцаў УЗВ удзельнічала ў майстар-класе па Скандынаўскай хадзьбе. Сцяжынку "Здароўя" у Пышках "атакавалі" нашы слухачы.

17 May 2013

"Падарожжы ў часе і прасторы": вандроўка ў Нясвіж

Пазней за іншых скончылі сёлета навучальны год слухачы секцыі "Падарожы ў часе і прасторы", якой кіруе Віктар Кірэеў. Іх "выпускным" мерапрыемствам стала вандроўка ў Нясвіж, якая адбылася 28 красавіка.

16 May 2013

Да сустрэчы восенню!

Дзень 25 красавіка быў, здаецца, падобны на многія папярэднія і нічым не вылучаўся. Але на вуліцы Дзяржынскага пад вечар можна было заўважыць, як няспешна рухаліся ў бок дома культуры “Цветліт” людзі сталага веку ў святочных строях – пераважна жанчыны, а часам і мужчыны.