У Беларусі працуе больш за 50 універсітэтаў і іншых навучальных установаў. Аднак ніводную з іх нельга назваць універсітэтам у сапраўдным значэнні гэтага паняцця. Такое меркаванне мае шэраг беларускіх навукоўцаў і экспертаў. У пошуках ідэі і магчымасцяў стварэння сапраўднага ўніверсітэта некалькі год таму яны згуртаваліся вакол нефармальнага аб’яднання “Агенства гуманітарных тэхналогій-Цэнтр сацыяльных інавацый” (http://methodology.by/ ). Пра задуму новага ўніверсітэта сайту 3sektar.by распавёў вядомы дзеяч беларускага трэцяга сектара, метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Блог, прысвечаны гісторыі і дзейнасці "Універсітэту Залатога Веку" (УЗВ) у Гродне, які дзейнічае з красавіка 2010 г. пры грамадскім аб'яднанні "Цэнтр "Трэці сектар".
30 August 2011
Галіна Міціна: “Вырашайце ўсе праблемы з усмешкай!”

Чым больш гадоў мае чалавек, тым больш мудрым ён становіцца.
Чытайце інтэрв’ю з адной з самых сталых навучэнак нашага Універсітэту Галінай Аляксандраўнай Міцінай і дзівіцеся таму, у якой цудоўнай форме яна падтрымлівае сябе ў 80 гадоў.
03 August 2011
Вера Кунцэвіч: “Няхай сталасць пачакае – у мяне няма на яе часу!”
Калі верыць у даўнія вераванні, то можна лічыць, што ў кожнай рэчы на гэтым свеце ёсць свая душа. І нават калі гэта нейкая сукупнасць людзей, калектыў – у яго таксама ёсць душа. Ёсць яна і ў нашага УЗВ. Прадстаўляем Вашай увазе інтэрв’ю з цікавай творчай асобай, прыгожай ва ўсіх сэнсах жанчынай, душой нашага Універсітэту – Верай Кунцэвіч.
Пазнакі:
выкладчыкі УЗВ
Subscribe to:
Posts (Atom)