25 July 2013

"Сад мары" марыць і на канікулах

Навучэнцы секцыі  "Сад мары" і на канікулах працягваюць практычныя  заняткі. Гэтым разам яны гасцілі на лецішчы Таццяны Шапель, якая добразычліва распавяла і паказала свой сад. Нас радавалі шматлікія кветкі, якія клапатліва Таццяна выгадавала на сваім участку:  ружы, клематысы, хосты, экзатычныя рададэндроны і шмат іншых. Уіверсітэт Залатога Веку

22 July 2013

Рыхтуецца першы выпуск альманаху "УЗВышша"

Выданне прысвечана найперш дзейнасці гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку". Слухачы і выкладчыкі, добрыя справы, ініцыяваныя ўдзельнікамі нашай праграмы, інтэрв'ю з замежнымі экспертамі, карысныя парады - усё гэта і шмат чаго іншага чакае чытачоў першага выпуску альманаха, які пабачыць свет у бліжэйшыя дні.
Разынкай нумару абяцае стаць фотапраект "Пасланне свету", удзельнікамі якога былі многія з навучэнцаў УЗВ.
Пагартаць выданне можна будзе і на старонках блога.

15 July 2013

Падводзім вынікі "стыльнай" працы

Адной з найбольш адметных секцый УЗВ у 2012/2013 акадэмічным годзе з'яўлялася секцыя "Мода, стыль і прыгажосць".

Кампутар для актыўнага жыцця

Такую назву меў эксперыментальны курс, які ў лютым-красавіку 2013 г. вялі ў межах УЗВ Ірына і Анатоль Новікі.