28 April 2013

Прывiтанне з красавіцкага лесу, або наша маленькае падарожжа

Як заўсёды ў канцы навучальнага года слухачы “Унiверсiтэту Залатога Веку” выехалi ў падарожжа па ваколіцах Гродна. Гэтым разам наш шлях ляжаў на фарты , якія захаваліся з часоў I Сусветнай вайны.


25 April 2013

Чацьвёрты, пайшоў!

Больш за сто слухачоў і выкладчыкаў "Універсітэту Залатога Веку" 25 красавіка афіцыйна адсвяткавалі сканчэнне чарговага акадэмічнага года. Гэта быў ужо чацьвёрты выпуск у межах нашай праграмы.
Вітальныя словы ад старшыні Рады УЗВ Марыі Станіславіч

23 April 2013

Слухачы УЗВ сачылі за падзеямі "на Парнасе"

Удзельнікі секцыі "Беларуская мова" з задавальненнем схадзілі ў драматычны тэатр на пастаноўку "Тарас на Парнасе".

22 April 2013

Адзін дзень з жыцця секцыі "Сад мары"

Слухачы розных секцый "Універсітэту Залатога Веку" рыхтуюцца да прэзентацыі вынікаў сваёй працы з год, якая будзе прадстаўлена на выпускной вечарыне 25 красавіка. Прапануем вашай увазе відэасюжэт пра адзін з заняткаў секцыі "Сад мары", падрыхтаваны яе актыўным удзельнікам Юльянам Парэмскім.

19 April 2013

Слухачы УЗВ вывучалі Велікодныя традыцыі

З дапамогай народнай майстрыхі Тамары Блудавай (на здымку злева) удзельніцы секцыі "Беларускія вячоркі" не толькі пазнаёміліся з Велікоднымі традыцыямі, але і паспрабавалі сваімі рукамі рыхтаваць неад'емныя атрыбуты гэтага свята - упрыгожаныя вербачкі і яйкі.


15 April 2013

Шыкоўны паказ ва Універсітэце Залатога Веку - інтэрв'ю з вядучай секцыі Ірынай Новік

Адным з найяскравейшых выступаў у межах Міжнароднай канферэнцыі для сталых людзей, якая была 29-30 сакавіка, быў паказ мод Універсітэта Залатога Веку, ад секцыі "Мода, стыль і прыгажосць", пад кіраўніцтвам выкладчыцы Ірыны Новік.
(вядучая секцыі "Мода, стыль і прыгажосць" Ірына Новік)

11 April 2013

Рэпарцёры УЗВ сабралі ўражанні ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі

Міжнародная канферэнцыя па актывізацыі сталых людзей, якая праходзіла нядаўна на базе нашай праграмы, стала добрай нагодай паразмаўляць з людзьмі з розных гарадоў і краін. Гэта і рабілі нашыя рэпарцёры, сабраўшы для вас цікавыя ўражанні.

10 April 2013

Прадстаўляем новыя прэзентацыі з канферэнцыі па актывізацыі сталых людзей

Новая партыя прэзентацый тычыцца практычнага досьведу працы са сталымі людзьмі ў Гродне, Мінску, Львове, Мар'ямпале.

Яшчэ адна прэзентацыя (Любоў Цыбаева, Брэст) тычыцца сацыяльна-псіхалагічных асаблівасцяў перажывання адзіноты ў сталым узросце.

Лялечкі для яечак або падарункі на Вялікдзень

У секцыі "Беларускія вячоркі" прашоў чарговы занятак на ўздыме! Да іх завітала Ірына Новік (выкладчыца секцыі "Мода, стыль і прыгажосць") і правяла майстар-клас па падрыхтоўцы да Вялікдзеня!Наведвальнікі гэтай секцыі, разам з яе вядучай Верай Кунцэвіч рабілі незвычайных зайчыкаў і лялечак.
                          (На  здымку злева направа: Людміла Матвеева і Ніна Фаменка)

08 April 2013

Аляксандр Колышка: Імкнуся жыць па – сапраўднаму

Адной з найбольш папулярных секцый УЗВ у гэтым годзе з’яўляецца “Псіхалагічнае здароўе”. На заняткі, якія вядзе псіхолаг Аляксандр Колышка (на здымку), заўсёды збіраецца шмат людзей. Нашага карэспандэнта, аднак, цікавіла не толькі праца секцыі.

03 April 2013

“Завярбуйце мяне ў секцыю!”

Што ні кажыце, але добра мець у кішэні пасведчанне карэспандэнта хоць якога выдання. У многія месцы можна патрапіць. Тыцнуў яго – і пайшоў. Прымаюць! Калі не пасведчанне мець, то хаця б статус. Так навучэнец секцыі “Залатое пяро” як карэспандэнт патрапіў на паседжанне секцыі “Адкрыты паказ”.